Мы працягваем нашу рубрыку літаратурных віншаванняў РУП "Белтэлекам" з 25-годдзем. Сёння гэта верш Шчучэнка Анатоля Уладзіміравіча, пенсіянера Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам». Юбілей РУП “Тэлекама” Стагоддзя чвэрць РУП “Тэлекаму”. Шлях творчы, доўгі, не прасты… Паміж краінамі з сябрамі Пабудавалі мы масты. Надзею, радасць дарым людзям. Паслугі ўсім – наш запавет. Хай шчасце ў кожнай хаце будзе, - І тэлефон, і інтэрнэт. Час не спыніць, мы крочым шпарка. Меняем медзь на валакно. Каналы лічбавыя марку Трымаюць лепшую даўно. З’яднаны мы РУП “Тэлекамам”, І праца нам дае настрой. Сваё мы шчасце напаткалі. Заўжды на векі мы з табой! Печать