Літаратурнае віншаванне РУП «Белтэлекам»

Мы працягваем нашу рубрыку літаратурных віншаванняў РУП "Белтэлекам" з 25-годдзем.

Сёння гэта верш Шчучэнка Анатоля Уладзіміравіча, пенсіянера Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам».

Юбілей РУП “Тэлекама”

Стагоддзя чвэрць РУП “Тэлекаму”.
Шлях творчы, доўгі, не прасты…
Паміж краінамі з сябрамі
Пабудавалі мы масты.

Надзею, радасць дарым людзям.
Паслугі ўсім – наш запавет.
Хай шчасце ў кожнай хаце будзе,
 - І тэлефон, і інтэрнэт.

Час не спыніць, мы крочым шпарка.
Меняем медзь на валакно.
Каналы лічбавыя марку
Трымаюць лепшую даўно.

З’яднаны мы РУП “Тэлекамам”,
І праца нам дае настрой.
Сваё мы шчасце напаткалі.
Заўжды на векі мы з табой!