Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі па арганізацыі і выкарыстанні серыйнага нумару для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі па арганізацыі і выкарыстанні серыйнага нумару, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.
Тарыфы на паслугі па арганізацыі і выкарыстанні серыйнага нумара, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, прымяняюцца пры арганізацыі і выкарыстанні серыйнага нумара на сеткі электрасувязі агульнага карыстання РУП «Белтэлекам».
Плата за асобную лінію, якая мае скарочаны нумар ВСС, спаганяецца па падпунктам 1.2.1, 1.2.2.
Пры аплаце за кожную лінію ISDN (2B + D), якая ўключана ў серыю на базе ВСС, да тарыфу падпунктаў 1.2.1, 1.2.2. прымяняецца каэфіцыент 2.
Пры стварэнні серыйных нумароў на базе ВСС на лініях ISDN (2B + D) плата спаганяецца па падпунктам 1.3 - 1.5.
Плата за доступ кожнай лініі ISDN (2B + D), якая ўключана на базе ВСС, АТС спаганяецца па п. 1 «Тарыфаў на паслугі ISDN (2В + D)».
Пры пераключэнні абаненцкіх ліній ВСС на лініі ISDN (2B + D) ВСС плата за падключэнне спаганяецца як розніца кошту (на момант пераключэння) паміж установачнай платай падпункта 1.1 з улікам будучых задзейнічаных ліній і раней аплачаным абанентам кошту з улікам раней выкарыстоўваемай для падключэння колькасці ліній у серыі.
Пры пераключэнні абаненцкіх ліній, ліній ISDN (2B+D) ВСС на порт 30B+D ВСС плата за падключэнне спагняецца як розніца кошту (на момант пераключэння) паміж платай за падключэнне да сеткі па пратаколе 30B+D і раней аплачаным абанентам коштам за лінію з улікам раней выкарыстоўваемай для падключэння колькасці ліній у серыі.
Плата за кожную тэлефонную лінію аварыйных службаў 101, 102, 103, 104 спагняецца як за прадастаўленне ў карыстанне кожнай злучальнай лініі ведамаснай тэлефоннай станцыі, якая забяспечвае выхад на сетку электрасувязі агульнага карыстання РУП «Белтэлекам» згодна падпунктаў 5.1.1 і 5.1.2 «Тарыфаў на паслугі далучэння сетак электрасувязі агульнага карыстання, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам».
Плата за падключэнне кожнай лініі серыйнага нумара да сеткі стацыянарнай сувязі агульнага карыстання на базе АТС спаганяецца як за прадастаўленне доступу да сеткі стацыянарнай электрасувязі з выкарыстаннем канцавой абаненцкай прылады, згодна тарыфаў на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, зацверджаных Пастановай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Для тэлефонаў, устаноўленых у арганізацыях, якія фінансуюцца з бюджэту: выканаўчых камітэтах для арганізацыі «Даведачнай» аднаго акна», установах дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі; арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, у амбулаторных умовах і (або) праводзяць медыцынскую экспертызу; станцыях хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі; фельчарска-акушэрскіх пунктах; клубах, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці; дамах-інтэрнатах для інвалідаў і састарэлых; дамах-інтэрнатах для дзяцей-інвалідаў; дзіцячых інтэрнатных установах; бібліятэках абанементная плата спаганяецца згодна з п. 2.1.2 тарыфаў на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, зацверджаных Пастановай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці атрымання абанентам дадатковых паслуг, плата за дадатковыя паслугі спаганяецца згодна з п. 3.16 тарыфаў на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.
Пры пераключэнні серыйных нумароў, арганізаваных на абаненцкіх лініях і лініях ISDN (2B + D) на АТС на серыйныя нумары, арганізаваныя на базе ВСС, аплата за падключэнне спаганяецца як розніца кошту (на момант пераключэння) паміж установачнай платай п.1.1 з улікам колькасці будучых задзейнічаных ліній і раней аплачаным абанентам коштам з улікам раней выкарыстоўваемай для падключэння колькасці ліній у серыі.
Пры прадастаўленні паслуг доступу па пратаколе 30B + D аплата спаганяецца згодна «Тарыфаў на паслугі далучэння сетак электрасувязі агульнага карыстання, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам».
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць спаганяецца згодна з заканадаўствам.