«Міжнародны бясплатны выклік» – гэта арганізацыя Заказчыкам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь бясплатнай даведачна-інфармацыйнай службы для замежных карыстальнікаў па выдзеленым нумары доступу пры выкарыстанні тэхнічных сродкаў РУП “Белтэлекам”. Уладальнікі міжнароднага бясплатнага выдзеленага нумара могуць аказваць кансультацыі, тэхнічную падтрымку і іншыя інфармацыйныя паслугі сваім кліентам па тэлефоне, праводзіць розныя маркетынгавыя мерапрыемствы і да т.п. Пры гэтым тэлефонны нумар такой службы будзе адзіным для звароту замежных абанентаў. Паслуга доступу на службу Заказчыка для замежных абанентаў - бясплатная. Кошт паслугі аплачвае ўладальнік міжнароднага выдзеленага нумара - зацікаўленае прадпрыемства або арганізацыя, чыя дзейнасць звязана з пастаяннай інфармацыйнай і тэхнічнай падтрымкай сваіх кліентаў. Пры гэтым тэхнічныя сродкі РУП "Белтэлекам" дазваляюць весці і рэгулярны збор статыстыкі зваротаў абанентаў асобна для кожнай краіны, з якой паступаюць выклікі. Гэта часцяком важная для Заказчыка маркетынгавая інфармацыя. Каб заказаць паслугу вам неабходна заключыць дагавор з РУП "Белтэлекам". Заключаючы дагавор на паслугу «Міжнародны бясплатны выклік», вы атрымліваеце: Адзіны нумар (UIFN) або некалькі розных для кожнай краіны нумароў доступу для замежных абанентаў да сваёй даведачнай службы; Пастаянныя нумары, якія не мяняюцца нават пры змене каардынат; Цэнтралізаваную тарыфікацыю тэлефонных злучэнняў. Тарыфікацыя злучэнняў ажыццяўляецца тэхнічнымі сродкамі Белтэлекам. Адсутнасць платы за карыстанне паслугай для абанентаў. Абаненты тэлефоннай сеткі агульнага карыстання не аплочваюць міжнароднае злучэнне і факт карыстання паслугай, г.зн. рахунак за карыстанне даведачна-інфармацыйнай паслугай «Міжнародны бясплатны выклік» абанентам не выстаўляецца. Падрабязней з умовамі аказання паслугі «Міжнародны бясплатны выклік» можна азнаёміцца ў Парадку аказання паслугі. Тарыфы на «Міжнародны бясплатны выклік»для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаўУ адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.Уводзяцца з 8 красавіка 2025 года№ п/пНайменне паслугТарыф без уліку падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёўз 6.00 да 23.00з 23.00 да 6.0013Міжнародны бясплатны выклік 13.1Кошт тэлефоннага злучэння з даведачна-інфармацыйнай службай заказчыка паслугі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, хвіліна1,55Назва паслугіТарыфы без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёўПлата за арганізацыю паслугі "Міжнародны бясплатны выклік" (спагняецца па падпункце 3.18.2 "Тарыфаў на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам"), аднаразова93,00Пры выдзяленні ўніверсальнага міжнароднага нумара паслугі бясплатнага выкліку (нумара UIFN) для арганізацыі паслугі "Міжнародныя бясплатны выклік" аднаразовая плата за яго рэгістрацыю і штогадовая плата за яго абслугоўванне спагняецца на падставе прад'яўленага Міжнародным саюзам электрасувязі рахунку.13.2Рэгістрацыя ўніверсальнага міжнароднага нумара паслугі бясплатнага выкліку (нумары UIFN), аднаразова за кожны нумар, без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў985,0013.3Абслугоўванне ўніверсальнага міжнароднага нумара паслугі бясплатнага выкліку (нумары UIFN), штогод за кожны нумар, без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў330,00 Друк