Відэакантроль - выгадны варыянт відэаназірання

Відэакантроль

Калі Вы развіваеце бізнэс і жадаеце трымаць усё пад кантролем, то абавязкова задумаецеся, як падключыць сістэму відэаназірання, які камплект відэаназірання выбраць і колькі купіць відэакамер.

У вашага прадпрыемства размеркаваная структура, на вытворчасці шмат аб'ектаў, крамы і склады ў розных кропках горада? Ці вы проста хочаце быць упэўненым, што ў вашым офісе ўсё ў парадку? Выдатны варыянт для вас - паслуга “Відэакантроль” для юрыдычных асоб. Гэта рашэнне па арганізацыі кругласутачнага кантролю за тым, што адбываецца на тэрыторыі прадпрыемства. Вам не прыйдзецца выдаткоўваць сродкі, каб купіць камеру відэаназірання, і час, каб усталяваць камплект відэаназірання. Усе работы па ўстаноўцы абсталявання ажыццяўляюцца сіламі РУП "Белтэлекам", а відэакамеры прадастаўляюцца бясплатна на тэрмін дзеяння дагавора.

Юрыдычныя асобы, якія падключыліся да паслугі «Відэакантроль», атрымаюць:

  • сістэму відэаназірання «пад ключ» (стварэнне сістэмы відэаназірання, першапачатковая налада працоўнага месца Адміністратара, прадастаўленне ў карыстанне камплекта абсталявання і тэхнічная падтрымка);
  • для ўласнікаў ПВЗ стварэнне ТОКЕНА для інтэграцыі з сістэмай відэаназірання WILDBERRIES;
  • магчымасць аддаленага доступу да відэаінфармацыі;
  • доступ да анлайн-відэа і архіва відэазапісаў за апошнія 30 сутак, магчымасць самастойнай хуткай выгрузкі запісаных відэаролікаў;
  • доступ да відэаінфармацыі прадастаўляецца з дапамогай трох відаў доступу: праграмны кліент, web-партал і мабільны дадатак;
  • шматфункцыянальны праграмны кліент і web-партал, з дапамогай якіх магчыма фарміраваць раскладкі відэакамер, пабудовы відэасцен і размежавання доступу да відэаінфармацыі;
  • абароненыя сеткі перадачы відэаінфармацыі і надзейнае «воблачнае» сховішча.
  • магчымасць павелічэння перыяду захоўвання відэаінфармацыі на 10, 30 і 60 дзён;
  • магчымасць арганізацыі цэнтра маніторынгу, шляхам фарміравання раскладкі відэакамер і пабудовы відэасцен (дадатковая паслуга «Цэнтр відэакантролю»).

Доступ да відэаінфармацыі ажыццяўляецца па рэквізітах доступу праз:

Асаблівасці паслугі

Для падключэння паслугі неабходна звярнуцца ў офiс продажаў кампаніі. Спецыялісты «Белтэлекам» правядуць абследаванне аб'екта і прапануюць аптымальныя варыянты размяшчэння відэакамер унутры і звонку будынка, а таксама працоўных месцаў для прагляду відэаінфармацыі. Пасля ўзгаднення схемы размяшчэння відэакамер спецыялісты РУП «Белтэлекам» выканаюць пракладку ўсіх неабходных камунікацый, устаноўку відэакамер і іншага абсталявання для паслугі, а таксама настройку праграмнага забеспячэння на працоўным месцы Адмiнiстратара.

У залежнасці ад пажаданняў заказчыка магчымы прагляд відэаінфармацыі з усіх камер (у тым ліку з тэрытарыяльна аддаленых аб'ектаў) у рамках аднаго працоўнага месца, ці стварэнне мноства працоўных месцаў з правамі доступу да відэакамер канкрэтных аб'ектаў.

У любы момант па жаданні кліента можна ўсталяваць дадатковыя відэакамеры або перамясціць існуючыя.

Спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, якое прадастаўляецца, дазваляе:

  • праглядаць відэаінфармацыю ў рэжыме рэальнага часу;
  • атрымліваць доступ да архіва з усіх устаноўленых відэакамер за апошнія 30 сутак;
  • кіраваць раскладкамі відэакамер (ад адной да 25-ці відэакамер) на адным экране (у рамках праграмнага кліента і web-партала);
  • фарміраваць відэасцены і мульціэкранныя канфігурацыі (у рамках праграмнага кліента і web-партала);
  • ствараць дадатковых карыстальнікаў (у рамках web-партала);
  • кіраваць хуткасцю перамоткі і перыядамі прагляду;
  • выгружаць відэаролікі патрэбнай працягласці на любы носьбіт (у рамках праграмнага кліента і web-партала);
  • фарміраваць відэасцены і мультыэкранныя канфігурацыі (у рамках праграмнага кліента і web-партала дадатковай паслугі «Цэнтр відэакантролю»);

Падрабязней з умовамі аказання паслугі «Відэакантроль» можна азнаёміцца ў Парадку аказання паслугі

Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслуг электрасувязі «Відэаконтроль»

Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на пакетную камерцыйную прапанову «Цэнтр відэакантролю», якая аказваецца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.
Тарыфы на паслугу электрасувязі "Відэакантроль"
Уводзяцца з 06 красавіка 2026 года
№ п/пНайменне паслугТарыф, рублёў

юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, без уліку ПДВ

1Прадастаўленне доступу да паслугі відэакантролю, за адну камеру62,96
2Базавыя тарыфныя планы, у месяц за адну камеру з дазволам:"Відэакантроль бізнэс"
2.12 Мпiкс23,00
2.24 Мпiкс38,60
2.36 Мпiкс54,80
2.48 Мпiкс66,00
2.5За рэквізіты доступу да камер, у месяц"Відэакантроль квартал"
20,60
3Дадатковыя паслугі: 
3.1Пераўсталёўка адной камеры35,70
3.2Прадастаўленне канала да сервера відэакантролю для прагляду відэаінфармацыі: 
3.2.1арганізацыя канала доступу32,00
3.2.2пры арганізацыі канала з прапускной здольнасцю: 
3.2.2.15 Мбiт/с11,55
3.2.2.210 Мбiт/с16,80
3.2.2.350 Мбiт/с69,00
3.2.2.4100 Мбiт/с131,00
3.2.2.5звыш 100 Мбіт/с за кожны 1 Мбіт/с звыш п. 3.2.2.41,20
3.3Запіс і прайграванне гуку, за адну камеру ў месяц1,89
3.4Прадастаўленне аднаго камплекта карыстацкіх рэквізітаў доступу для прагляду відэаінфармацыі, у месяц1,05
3.5Захоўванне відэазапісу у месяц з адной камеры: 
3.5.1за кожныя дадатковыя 10 дзён у месяц з адной камеры дазволам: 
3.5.1.11,3 Мпiкс1,60
3.5.1.22 Мпiкс3,15
3.5.1.34 Мпiкс5,75
3.5.1.46 Мпiкс7,35
3.5.1.58 Мпiкс9,45
3.5.2за кожныя дадатковыя 30 дзён у месяц з адной камеры дазволам: 
3.5.2.11,3 Мпiкс4,80
3.5.2.22 Мпiкс9,45
3.5.2.34 Мпiкс17,25
3.5.2.46 Мпiкс22,05
3.5.2.58 Мпiкс28,35
3.5.2за кожныя дадатковыя 60 дзён у месяц з адной камеры дазволам: 
3.5.2.11,3 Мпiкс9,60
3.5.2.22 Мпiкс18,90
3.5.2.34 Мпiкс34,50
3.5.2.46 Мпiкс44,10
3.5.2.58 Мпiкс56,70
3.5.3за кожныя дадатковыя 180 дзён з адной відэакамеры дазволам: 
3.5.3.12 Мпiкс56,70
3.5.3.24 Мпiкс103,50
3.5.3.36 Мпiкс132,30
3.5.3.48 Мпiкс170,10
3.5.4за кожныя дадатковыя 360 дзён з адной відэакамеры дазволам: 
3.5.4.12 Мпiкс113,40
3.5.4.24 Мпiкс207,00
3.5.4.36 Мпiкс264,60
3.5.4.48 Мпiкс340,20
3.6За прадастаўленне відэакамер з дапоўненым функцыяналам: 
3.6.1.каляровы відарыс у цёмны час сутак;

7,24

3.6.2.паваротная відэакамера з фокуснай адлегласцю:

 

3.6.2.1.

5-80 мм

8,84

3.6.2.2.

5-120 мм

14,00

3.6.3.аптычны зум з фокуснай адлегласцю: 
3.6.3.1.

2,8-12,5 мм

4,32

3.6.3.2.

8-32 мм

5,52

3.7.«Крэдыт даверу», за паслугу ў месяц

-

3.8.Тарыфныя планы з «Відэааналітыкай»:

 

3.8.1.«Відэакантроль бізнес» з відэааналітыкай, у месяц за адну відэакамеру з дазволам:

 

3.8.2.

2 Мпікс

59,60

3.8.3.

4 Мпікс

75,00

3.8.4.

6 Мпікс

90,00

3.8.5.

8 Мпікс

100,00

3.9.Падключэнне да апаратна-праграмнага комплексу  «Відэааналітыка» і першасныя наладкі відэакамеры, за адну відэакамеру

81,60

3.10.Змяненне настроек відэакамеры па паслузе «Відэаналітыка», за адну відэакамеру

62,40

Тарыфы на пакетную камерцыйную прапанову "Цэнтр Відэакантролю", якая аказваецца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам
Уводзяцца з 8 сакавiка 2025 года

№ п/п

Найменне паслуг

Тарыф без уліку ПДВ, рублёў

1Стварэнне Комплексу візуалізацыі:
1.1ацэнка параметраў памяшкання і распрацоўка праекта, адначасова

130,00

1.2ацэнка параметраў памяшкання без распрацоўкі праекта, адначасова

45,50

1.3Правядзенне мантажных работ і налада элементаў комплексу візуалізацыі, за адзін элемент, адначасова:

для элементаў, якія належаць РУП "Белтэлекам"

для элементаў, якія не належаць РУП "Белтэлекам"

1.3.1відэаманітор/тэлевізар 
1.3.1.1з мантажом на кранштэйны

78,50

80,50

1.3.1.2без мантажу на кранштэйны

56,00

58,00

1.3.2персанальны камп'ютар

20,25

30,60

1.3.3крыніца бесперабойнага сілкавання

1,20

5,40

2Эксплуатацыйна-тэхнічнае абслугоўванне Комплексу візуалізацыі:
2.1эксплуатацыйна-тэхнічнае абслугоўванне Комплексу візуалізацыі без прадастаўленнем элементаў Комплексу візуалізацыі, за адзін элемент у месяц:
2.1.1персанальны камп'ютар

8,00

2.1.2відэаманітор/тэлевізар

10,50

2.1.3крыніца бесперабойнага сілкавання (КБП)

10,40

2.2эксплуатацыйна-тэхнічнае абслугоўванне Комплексу візуалізацыі з прадастаўленнем элементаў Комплексу візуалізацыі, за адзін элемент у месяц:
2.2.1крыніца бесперабойнага сілкавання (КБП)

20,70

2.2.2персанальны камп'ютар

62,50

2.2.3відэаманітор/тэлевізар 
2.2.3.1

дыяганаль 27"

28,50

2.2.3.2

дыяганаль 43"

32,50

2.2.3.3

дыяганаль 50"

36,50

2.2.3.4

дыяганаль 55"

37,50

2.2.3.5

дыяганаль 65"

49,50

3Дадатковыя паслугі:
3.1няпланавы выезд спецыяліста, за адзін выезд

30,00