Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі па арганізацыі і выкарыстанні серыйнага нумару, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. |
Тарыфы на паслугі па арганізацыі і выкарыстанні серыйнага нумара, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, прымяняюцца пры арганізацыі і выкарыстанні серыйнага нумара на сеткі электрасувязі агульнага карыстання РУП «Белтэлекам». |
Плата за асобную лінію, якая мае скарочаны нумар ВСС, спаганяецца па падпунктам 1.2.1, 1.2.2. |
Пры аплаце за кожную лінію ISDN (2B + D), якая ўключана ў серыю на базе ВСС, да тарыфу падпунктаў 1.2.1, 1.2.2. прымяняецца каэфіцыент 2. |
Пры стварэнні серыйных нумароў на базе ВСС на лініях ISDN (2B + D) плата спаганяецца па падпунктам 1.3 - 1.5. |
Плата за доступ кожнай лініі ISDN (2B + D), якая ўключана на базе ВСС, АТС спаганяецца па п. 1 «Тарыфаў на паслугі ISDN (2В + D)». |
Пры пераключэнні абаненцкіх ліній ВСС на лініі ISDN (2B + D) ВСС плата за падключэнне спаганяецца як розніца кошту (на момант пераключэння) паміж установачнай платай падпункта 1.1 з улікам будучых задзейнічаных ліній і раней аплачаным абанентам кошту з улікам раней выкарыстоўваемай для падключэння колькасці ліній у серыі. |
Пры пераключэнні абаненцкіх ліній, ліній ISDN (2B+D) ВСС на порт 30B+D ВСС плата за падключэнне спагняецца як розніца кошту (на момант пераключэння) паміж платай за падключэнне да сеткі па пратаколе 30B+D і раней аплачаным абанентам коштам за лінію з улікам раней выкарыстоўваемай для падключэння колькасці ліній у серыі. |
Плата за кожную тэлефонную лінію аварыйных службаў 101, 102, 103, 104 спагняецца як за прадастаўленне ў карыстанне кожнай злучальнай лініі ведамаснай тэлефоннай станцыі, якая забяспечвае выхад на сетку электрасувязі агульнага карыстання РУП «Белтэлекам» згодна падпунктаў 5.1.1 і 5.1.2 «Тарыфаў на паслугі далучэння сетак электрасувязі агульнага карыстання, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам». |
Плата за падключэнне кожнай лініі серыйнага нумара да сеткі стацыянарнай сувязі агульнага карыстання на базе АТС спаганяецца як за прадастаўленне доступу да сеткі стацыянарнай электрасувязі з выкарыстаннем канцавой абаненцкай прылады, згодна тарыфаў на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, зацверджаных Пастановай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. |
Для тэлефонаў, устаноўленых у арганізацыях, якія фінансуюцца з бюджэту: выканаўчых камітэтах для арганізацыі «Даведачнай» аднаго акна», установах дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі; арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, у амбулаторных умовах і (або) праводзяць медыцынскую экспертызу; станцыях хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі; фельчарска-акушэрскіх пунктах; клубах, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці; дамах-інтэрнатах для інвалідаў і састарэлых; дамах-інтэрнатах для дзяцей-інвалідаў; дзіцячых інтэрнатных установах; бібліятэках абанементная плата спаганяецца згодна з п. 2.1.2 тарыфаў на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, зацверджаных Пастановай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. |
Пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці атрымання абанентам дадатковых паслуг, плата за дадатковыя паслугі спаганяецца згодна з п. 3.16 тарыфаў на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. |
Пры пераключэнні серыйных нумароў, арганізаваных на абаненцкіх лініях і лініях ISDN (2B + D) на АТС на серыйныя нумары, арганізаваныя на базе ВСС, аплата за падключэнне спаганяецца як розніца кошту (на момант пераключэння) паміж установачнай платай п.1.1 з улікам колькасці будучых задзейнічаных ліній і раней аплачаным абанентам коштам з улікам раней выкарыстоўваемай для падключэння колькасці ліній у серыі. |
Пры прадастаўленні паслуг доступу па пратаколе 30B + D аплата спаганяецца згодна «Тарыфаў на паслугі далучэння сетак электрасувязі агульнага карыстання, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам». |
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць спаганяецца згодна з заканадаўствам. |