Паслуга Аўдыяканферэнцыя дазваляе Абаненту запланаваць і правесці тэлефонную канфрэнцыю з падключэннем трох і болей удзельнікаў. Максімальна ў межах адной канферэнцыі ёсць магчымасць падключыць да 50 удзельнікаў. У якасці ўдзельнікаў канфрэнцыі могуць быць падключаны абаненты розных сетак электрасувязі, у тым ліку абаненты сетак мабільнай сувязі і міжнародных сетак.Падпісацца на паслугу маюць магчымасць абаненты тэлефоннай сувязі, якія маюць тэлефонны нумар, абслугоўваемы платформай IMS. Падключыць паслугу магчыма ў офісах продажу РУП «Белтэлекам».Абаненцкая плата за падпіску не налічваецца. Аплата за паслугу налічваецца толькі па факту правядзення канферэнцыі.Для планавання і правядзення канферэнцыі неабходна скарыстацца спецыялізаваным web-парталам кіравання паслугай (у адпаведнасці з памяткай карыстання парталам). Для доступу да парталу Абанент выкарыстоўвае рэвізіты доступу, прадастаўленыя ў межах паслугі тэлефонная сувязь.Для падключэння да web-партала паслугі «Аўдыяканферэнцыя» неабходна выкарыстоўваць версіі інтэрнэт-браўзэраў з падтрымкай пратаколу TLS версіі 1.0 (Opera_75.0.3969.218, Mozilla Firefox 90.0.2, Internet Explorer версій 8 і 11). У браўзэры EDGE (Microsoft) неабходна выкарыстоўваць функцыянал сумяшчальнасці з браўзэрам Internet Explorer, у наладах браўзэра выбраць пратакол TLS версіі 1.0, а таксама ўсталяваць дазвол усплываючых вокнаў для web-партала паслугіПра час запланаванай канферэнцыі яе ўдзельнікі могуць быць апавешчаныя шляхам адпраўкі інфармацыйных e-mail паведмленняў (у аўтаматычным рэжыме). У выпадку, калі адзін або некалькі ўдзельнікаў (акрамя адміністратара), па якіх-небудзь прычынх не змаглі падключыцца да запланаванай канферэнцыі ў абумоўлены час, падключыцца да пачатай канферэнцыі магчыма двума спосабамі:удзельнік тэлефануе на нумар 8-666 і пры дапамозе галасавых падказак падключаецца да канферэнцыі (у адпаведнасці з памяткай карыстальніка);адміністратар (які кіруе працэсам канферэнцыі) паўторна выклікае і падключае яго да канферэнцыі.Падрабязней пра паслугу «Аўдыяканферэнцыя» магчыма даведацца, патэлефанаваўшы па нумары Сэрвіснага цэнтра.ТАРЫФЫ НА ПАСЛУГУ «АЎДЫЯКАНФЕРЭНЦЫЯ»для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Уводзяцца з 8 красавіка 2025 года№ п/пНайменне паслугіТарыфы без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў1"Аўдыяканферэнцыя": 1.1падключэнне аднаго ўдзельніка аўдыяканферэнцыі 0,3361.2падключэнне аднаго ўдзельніка дата-канферэнцыі0,2482Пры аказанні паслугі "Аўдыяканферэнцыя" звыш кошту падключэння аднаго ўдзельніка канферэнцыі з заказчыка паслугі спаганяецца аплата за ўсе выходныя злучэнні (ад сервера паслугі) па дзеючых тарыфах у залежнасці ад тыпу злучэння (мясцовае, у межах рэспублікі).3Тарыфы на паслугі аўдыяканферэнцыі для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) устаноўлены з улікам падатку на дабаўленую вартасць, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў спаганяецца ў адпаведнасці з заканадаўствам. Друк