Аўдыяканферэнцыя
Паслуга Аўдыяканферэнцыя дазваляе Абаненту запланаваць і правесці тэлефонную канфрэнцыю з падключэннем трох і болей удзельнікаў. Максімальна ў межах адной канферэнцыі ёсць магчымасць падключыць да 50 удзельнікаў. У якасці ўдзельнікаў канфрэнцыі могуць быць падключаны абаненты розных сетак электрасувязі, у тым ліку абаненты сетак мабільнай сувязі і міжнародных сетак.
Падпісацца на паслугу маюць магчымасць абаненты тэлефоннай сувязі, якія маюць тэлефонны нумар, абслугоўваемы платформай IMS. Падключыць паслугу магчыма ў сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам».
Абаненцкая плата за падпіску не налічваецца. Аплата за паслугу налічваецца толькі па факту правядзення канферэнцыі.
Для планавання і правядзення канферэнцыі неабходна скарыстацца спецыялізаваным web-парталам кіравання паслугай (у адпаведнасці з памяткай карыстання парталам). Для доступу да парталу Абанент выкарыстоўвае рэвізіты доступу, прадастаўленыя ў межах паслугі тэлефонная сувязь.
Пра час запланаванай канферэнцыі яе ўдзельнікі могуць быць апавешчаныя шляхам адпраўкі інфармацыйных e-mail паведмленняў (у аўтаматычным рэжыме). У выпадку, калі адзін або некалькі ўдзельнікаў (акрамя адміністратара), па якіх-небудзь прычынх не змаглі падключыцца да запланаванай канферэнцыі ў абумоўлены час, падключыцца да пачатай канферэнцыі магчыма двума спосабамі:
- удзельнік тэлефануе на нумар 8-666 і пры дапамозе галасавых падказак падключаецца да канферэнцыі (у адпаведнасці з памяткай карыстальніка);
- адміністратар (які кіруе працэсам канферэнцыі) паўторна выклікае і падключае яго да канферэнцыі.
Падрабязней пра паслугу «Аўдыяканферэнцыя» магчыма даведацца, патэлефанаваўшы па нумары Сэрвіснага цэнтра.
ТАРЫФЫ НА ПАСЛУГУ «АЎДЫЯКАНФЕРЭНЦЫЯ»
для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Уводзяцца з 16 красавіка 2024 года | |||
№ п/п | Найменне паслугі | Тарыфы без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў | |
1 | "Аўдыяканферэнцыя": | ||
1.1 | падключэнне аднаго ўдзельніка аўдыяканферэнцыі | 0,32 | |
1.2 | падключэнне аднаго ўдзельніка дата-канферэнцыі | 0,24 | |
2 | Пры аказанні паслугі "Аўдыяканферэнцыя" звыш кошту падключэння аднаго ўдзельніка канферэнцыі з заказчыка паслугі спаганяецца аплата за ўсе выходныя злучэнні (ад сервера паслугі) па дзеючых тарыфах у залежнасці ад тыпу злучэння (мясцовае, у межах рэспублікі). | ||
3 | Тарыфы на паслугі аўдыяканферэнцыі для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) устаноўлены з улікам падатку на дабаўленую вартасць, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў спаганяецца ў адпаведнасці з заканадаўствам. |