Персанальны менеджэр

Прапануем скарыстацца паслугамі персанальнага менеджэра, у абавязкі якога ўключаны наступныя функцыі:

  • прадастаўленне кансультацыі па ўсіх узніклых пытаннях, звязаных з аказаннем паслуг РУП "Белтэлекам";
  • інфармаванне аб усіх зменах ва ўмовах аказання паслуг, аб укараненні новых паслуг;
  • правядзенне прэзентацыі ў Вашым офісе (пры неабходнасці);
  • каардынацыя, выкананне альбо кантроль выканання работ па падключэнні / змене паслуг іншымі падраздзяленнямі;
  • падрыхтоўка, а, пры неабходнасці, дастаўка патрэбнага пакета дакументаў пры падключэнні / змене паслуг;
  • распрацоўка комплексных рашэнняў, зыходзячы з патрэб Абанента;
  • рашэнне любых пытанняў у частцы паслуг, якія аказваюцца РУП «Белтэлекам» на кваліфікаваным прафесійным узроўні з улікам Вашых інтарэсаў;
  • узаемадзеянне са спецыялістамі тэхнічных і эканамічных службаў, а таксама са спецыялістамі з іншых філіялаў пры неабходнасці вырашэння пытанняў па паслугах электрасувязі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Паслуга аказваецца юрыдычнай асобе і індывідуальнаму прадпрымальніку, які з'яўляецца адначасова абанентам некалькіх (не менш за 3-х) паслуг электрасувязі з наступнага пераліку:

  • паслуга «Аб'яднанне карпаратыўных сетак па IP-пратаколу" (далей - паслугі VPN) (не менш за 10 кропак з хуткасцю 1Мбіт/с і больш);
  • паслуга доступу да сеткі Інтэрнэт па выдзеленай лініі;
  • паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» (не менш за 5 кропак);
  • паслуга пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт (byfly™) (тарыфныя планы лінейкі «Бізнес-камплект») (не менш за 10 падключэнняў);
  • паслуга прадастаўлення ў карыстанне каналаў і трактаў;
  • паслуга «Відэаканферэнцыя»;
  • паслуга 30B + D.
Тарыфы на дадатковыя паслугі, якія аказваюцца РУП "Белтэлекам" юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам
Уводзяцца з 25 студзеня 2020 года
№ п/п Віды паслуг Тарыф без уліку падатку на даданую вартасць, рублёў
6

Дадатковая паслуга «Персанальны менеджэр», у месяц

110,3