Персанальны менеджэр
Прапануем скарыстацца паслугамі персанальнага менеджэра, у абавязкі якога ўключаны наступныя функцыі:
- прадастаўленне кансультацыі па ўсіх узніклых пытаннях, звязаных з аказаннем паслуг РУП «Белтэлекам»;
- інфармаванне аб усіх зменах ва ўмовах аказання паслуг, аб укараненні новых паслуг;
- правядзенне прэзентацыі ў Вашым офісе (пры неабходнасці);
- каардынацыя, выкананне альбо кантроль выканання работ па падключэнні/змене паслуг іншымі падраздзяленнямі;
- падрыхтоўка, а, пры неабходнасці, дастаўка патрэбнага пакета дакументаў пры падключэнні/змене паслуг;
- распрацоўка комплексных рашэнняў, зыходзячы з патрэб Абанента;
- рашэнне любых пытанняў у частцы паслуг, якія аказваюцца РУП «Белтэлекам» на кваліфікаваным прафесійным узроўні з улікам Вашых інтарэсаў;
- узаемадзеянне са спецыялістамі тэхнічных і эканамічных службаў, а таксама са спецыялістамі з іншых філіялаў пры неабходнасці вырашэння пытанняў па паслугах электрасувязі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Паслуга аказваецца юрыдычнай асобе і індывідуальнаму прадпрымальніку, які з'яўляецца адначасова абанентам некалькіх (не менш за 3-х) паслуг электрасувязі з наступнага пераліку:
- паслуга «Аб'яднанне карпаратыўных сетак па IP-пратаколе» (не менш за 10 кропак падключэння з хуткасцю 1Мбіт/с і больш);
- паслуга доступу да сеткі Інтэрнэт па выдзеленай лініі;
- паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» (не менш за 5 кропак доступу);
- паслуга пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт (byfly™) (тарыфныя планы лінейкі «Бізнес-камплект») (не менш за 10 падключэнняў);
- паслуга прадастаўлення ў карыстанне каналаў электрасувязі;
- паслуга «Відэаканферэнцыя»;
- Далучэнні сетак электрасувязі да сеткі электрасувязі агульнага карыстання.
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам. | ||
Тарыфы на дадатковыя паслугі, якія аказваюцца РУП "Белтэлекам" юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам | ||
Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года | ||
№ п/п | Віды паслуг | Тарыф без уліку падатку на даданую вартасць, рублёў |
6 |
Дадатковая паслуга «Персанальны менеджэр», у месяц |
125,00 |