Аўтсорсінг ЦАВ - паслуга, якая дазваляе арганізаваць і падаць у карыстанне Заказчыку працоўныя месцы аператараў даведачна-інфармацыйнай службы на базе абсталявання Цэнтра абслугоўвання выклікаў РУП «Белтэлекам». З дапамогай гэтай паслугі Заказчык мае магчымасць прымаць тэлефонныя выклікі і аказваць даведачна-інфармацыйныя паслугі без неабходнасці закупкі спецыяльнага праграмна-апаратнага комплексу і яго абслугоўвання. Аказанне паслугі «Аўтсорсінг ЦАВ» ўключае наступныя сэрвісы (ўключана ў кошт): - стварэнне аддаленых працоўных месцаў аператараў з выдзяленнем карыстальніцкіх акаўнтаў (да 2 акаўнтаў на 1 працоўнае месца); - прадастаўленне статыстычных даных; - арганізацыя і эксплуатацыя канала сувязі па IP-пратаколу паміж абсталяваннем РУП "Белтэлекам" і абсталяваннем Заказчыка (з прадастаўленнем неабходнага канцавога абсталявання: ADSL і SDSL мадэмы, ONT); - арганізацыя чаргі выклікаў з іх пераразмеркаваннем паміж аператарамі створанай службы. За дадатковую плату Заказчыку могуць быць прадастаўленыя: - паслугі па прадастаўленні разгорнутай статыстыкі працы службы; - стварэнне IVR-меню па базавых схемах арганізацыі або галасавога паведамлення (прывітання), як з выкарыстаннем аўдыёзапісу Заказчака, так і па тэкстах Заказчыка. ТарыфыУводзяцца з 8 красавіка 2025 года№ п/пНайменне паслугТарыфы без уліку падатку на даданую вартасць, рублёў3Аўтсорсінг ЦАВ 3.1абаненцкая плата за адно аддаленае працоўнае месца аператарскай службы, у месяц220,003.2запіс/перазапіс аднаго галасавога паведамлення для IVR-меню, за кожныя 30 секунд паведамлення13,003.3стварэнне аднаго элемента IVR-меню, за кожны элемент IVR-меню68,123.4прадастаўленне штомесячных разгорнутых статыстычных даных з перадачай па электроннай пошце, у месяц за кожную форму9,60 Заўвагі. 1.Тарыфы на паслугі электрасувязі, якія прадстаўляюцца з прымяненнем апаратна-праграмных сродкаў цэнтра абслугоўвання выклікаў (ЦАВ), якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, устаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць бярэцца згодна з заканадаўствам. 2.У абанементную плату за адно аддаленае працоўнае месца аператарскай службы па п.3.1 уключаны кошт канала сувязі па IP-пратаколу паміж абсталяваннем РУП "Белтэлекам" і абсталяваннем Заказчыка. 3.Пры арганізацыі новага лінейнага падключэння для аказання паслугі Аўтсорсінг ЦАВ (у рамках якога іншыя паслугі электрасувязі не аказваюцца) бярэцца плата за прадастаўленне ў карыстанне каналаў доступу ў адпаведнасці з дзеючымі Тарыфамі на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, якія прадстаўляюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. 4.Па п.3.4 плата бярэцца за кожную статыстычную форму паасобку. Друк