Аўтсорсінг ЦАВ
Аўтсорсінг ЦАВ - паслуга, якая дазваляе арганізаваць і падаць у карыстанне Заказчыку працоўныя месцы аператараў даведачна-інфармацыйнай службы на базе абсталявання Цэнтра абслугоўвання выклікаў РУП «Белтэлекам».
З дапамогай гэтай паслугі Заказчык мае магчымасць прымаць тэлефонныя выклікі і аказваць даведачна-інфармацыйныя паслугі без неабходнасці закупкі спецыяльнага праграмна-апаратнага комплексу і яго абслугоўвання.
Аказанне паслугі «Аўтсорсінг ЦАВ» ўключае наступныя сэрвісы (ўключана ў кошт):
- стварэнне аддаленых працоўных месцаў аператараў з выдзяленнем карыстальніцкіх акаўнтаў (да 2 акаўнтаў на 1 працоўнае месца);
- прадастаўленне статыстычных даных;
- арганізацыя і эксплуатацыя канала сувязі па IP-пратаколу паміж абсталяваннем РУП "Белтэлекам" і абсталяваннем Заказчыка (з прадастаўленнем неабходнага канцавога абсталявання: ADSL і SDSL мадэмы, ONT);
- арганізацыя чаргі выклікаў з іх пераразмеркаваннем паміж аператарамі створанай службы.
За дадатковую плату Заказчыку могуць быць прадастаўленыя:
- паслугі па прадастаўленні разгорнутай статыстыкі працы службы;
- стварэнне IVR-меню па базавых схемах арганізацыі або галасавога паведамлення (прывітання), як з выкарыстаннем аўдыёзапісу Заказчака, так і па тэкстах Заказчыка.
Тарыфы
| Уводзяцца з 8 красавіка 2025 года | ||
| № п/п | Найменне паслуг | Тарыфы без уліку падатку на даданую вартасць, рублёў |
| 3 | Аўтсорсінг ЦАВ | |
| 3.1 | абаненцкая плата за адно аддаленае працоўнае месца аператарскай службы, у месяц | 220,00 |
| 3.2 | запіс/перазапіс аднаго галасавога паведамлення для IVR-меню, за кожныя 30 секунд паведамлення | 13,00 |
| 3.3 | стварэнне аднаго элемента IVR-меню, за кожны элемент IVR-меню | 68,12 |
| 3.4 | прадастаўленне штомесячных разгорнутых статыстычных даных з перадачай па электроннай пошце, у месяц за кожную форму | 9,60 |
| Заўвагі. | ||
| 1. | Тарыфы на паслугі электрасувязі, якія прадстаўляюцца з прымяненнем апаратна-праграмных сродкаў цэнтра абслугоўвання выклікаў (ЦАВ), якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, устаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць бярэцца згодна з заканадаўствам. | |
| 2. | У абанементную плату за адно аддаленае працоўнае месца аператарскай службы па п.3.1 уключаны кошт канала сувязі па IP-пратаколу паміж абсталяваннем РУП "Белтэлекам" і абсталяваннем Заказчыка. | |
| 3. | Пры арганізацыі новага лінейнага падключэння для аказання паслугі Аўтсорсінг ЦАВ (у рамках якога іншыя паслугі электрасувязі не аказваюцца) бярэцца плата за прадастаўленне ў карыстанне каналаў доступу ў адпаведнасці з дзеючымі Тарыфамі на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, якія прадстаўляюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. | |
| 4. | Па п.3.4 плата бярэцца за кожную статыстычную форму паасобку. | |