Прадастаўленнне ў карыстанне прыватных міжнародных каналаў (IPLC) | Белтелеком

Прадастаўленнне ў карыстанне прыватных міжнародных каналаў (IPLC)

Паслуга IPLC - паслуга прадастаўлення ў карыстанне прыватных міжнародных каналаў (International Private Leased Circuit) пабудавана на ўласных магістральных SDH / DWDM каналах і сетках партнёраў і дае магчымасць арганізаваць злучэнні point-to-point (кропка-кропка), point-to-multipoint (кропка-шматкропка). Гэтыя злучэнні, дазваляюць прапускаць розныя віды трафіку, уключаючы даныя, голас і відэа, у рэальным часе, з гарантаванай прапускной здольнасцю і высокім узроўнем даступнасці сэрвісу для крытычна важных дадткаў.

Прапускная здольнасць: ад 64 кбіт/с да 100 Гбіт/c.

Тэхналогіі: SDH, EoSDH, Ethernet L2 / L3 VPN, MPLS.

Транспартная сетка РУП «Белтэлекам» і ўзаемадзеянне з міжнароднымі партнёрамі сумежных дзяржаў.

Пры неабходнасці падаўжэння міжнароднага канала да офіса заказчыка (апошняя міля) прадастаўляюцца маршрутызатары, мадэмы ці іншае абсталяванне (у тым ліку з падтрымкай QinQ).

Перавагі:

  • надзейнае злучэнне з высокай устойлівасцю да несанкцыянаванага ўмяшання ў распараджэнні заказчыка 24/7/365 (366);
  • высокая якасць сувязі каналаў, якія прадстаўляюцца заказчыкам: даступнасць 99,5% і вышэй;
  • нізкая затрымка (Мінск - Франкфурт: 21,2 мс, Мінск - Масква: 10,5 мс);
  • сучаснае высакахуткаснае абсталяванне сувязі перадавых вытворцаў;
  • выкарыстанне ўласных магістральных і валаконна-аптычных ліній сувязі;
  • стопрацэнтны «гарачы» рэзерв па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • магчымасць арганізацыі апошняй мілі па ВОЛС або медзі аператыўна ў любую кропку Рэспублікі Беларусь з прадастаўленнем абсталявання;
  • маніторынг працаздольнасці канала і кваліфікаваная тэхнічная падтрымка 24/7/365 (366);
  • магчымасць пабудовы каналаў як без рэзервавання, так і са стопрацэнтным рэзерваваннем, а таксама поўным геаграфічным разнясеннем;
  • магчымасць выбару аператара-партнёра, які адказвае за міжнародную частка канала.

Мы прапануем заказчыкам рашэнне ўсіх тэлекамунікацыйных задач кампаніі па транзіту трафіку, у любую краіну свету, з дапамогай мадэлі цэнтралізаванага абслугоўвання OSS (One-Stop Shopping), што дазваляе заказаць адначасова ўсе складнікі канала, заключыць дагавор і аплачваць паслугу па адзіным рахунку, а таксама магчымасць аплаты толькі за нацыянальны ўчастак.

Даведкі па пытаннях прадастаўлення ў карыстанне міжнародных каналаў сувязі можна атрымаць у спецыялістаў Упраўлення па арганізацыі продажаў РУП «Белтэлекам»:

  • Кантактны тэлефон: +375 (17) 217-12-42 і +375 (17) 217-12-89,
  • Электронная пошта для накіравання папярэдніх заявак: isales@main.beltelecom.by.