Відэакантроль

Калі Вы развіваеце бізнэс і жадаеце трымаць усё пад кантролем, то абавязкова задумаецеся, як падключыць сістэму відэаназірання, які камплект відэаназірання выбраць і колькі купіць відэакамер.

У вашага прадпрыемства размеркаваная структура, на вытворчасці шмат аб'ектаў, крамы і склады ў розных кропках горада? Ці вы проста хочаце быць упэўненым, што ў вашым офісе ўсё ў парадку? Выдатны варыянт для вас - паслуга «Відэакантроль для юрыдычных асоб. Гэта рашэнне па арганізацыі кругласутачнага кантролю за тым, што адбываецца на тэрыторыі прадпрыемства. Вам не прыйдзецца выдаткоўваць сродкі, каб купіць камеру відэаназірання, і час, каб усталяваць камплект відэаназірання. Усе работы па ўстаноўцы абсталявання ажыццяўляюцца сіламі РУП "Белтэлекам", а відэакамеры прадастаўляюцца бясплатна на тэрмін дзеяння дагавора.

Юрыдычныя асобы, якія падключыліся да паслугі «Ваідэакантроль», атрымаюць:

  • сістэму відэаназірання «пад ключ» з улікам індывідуальных пажаданняў заказчыка (уключаючы стварэнне сістэмы, настройку, прадастаўленне ў карыстанне камплекта абсталявання і тэхнічную падтрымку);
  • магчымасць аддаленага доступу да відэаканферэнцыі;
  • шматфункцыянальны праграмны кліент з магчымасцю фарміравання раскладак відэакамер, пабудовы відэасценак і размежавання доступу да відэаінфармацыі;
  • доступ да анлайн-відэа і архіва відэазапісаў за апошнія 30 сутак, магчымасць самастойнай хуткай выгрузкі запісаных відэаролікаў;
  • абароненыя сеткі перадачы відэаінфармацыі і надзейнае «воблачнае» сховішча.

Асаблівасці паслугі

Для падключэння паслугі неабходна звярнуцца ў сэрвісны цэнтр кампаніі. Спецыялісты «Белтэлекам» правядуць абследаванне аб'екта і прапануюць аптымальныя варыянты размяшчэння відэакамер унутры і звонку будынка, а таксама працоўных месцаў для прагляду відэаінфармацыі. Пасля ўзгаднення схемы размяшчэння відэакамер спецыялісты РУП «Белтэлекам» выканаюць пракладку ўсіх неабходных камунікацый, устаноўку відэакамер і іншага абсталявання для паслугі, а таксама настройку праграмнага забеспячэння на працоўных месцах.

У залежнасці ад пажаданняў заказчыка магчымы прагляд відэаінфармацыі з усіх камер (у тым ліку з тэрытарыяльна аддаленых аб'ектаў) у рамках аднаго працоўнага месца, ці стварэнне мноства працоўных месцаў з правамі доступу да відэакамер канкрэтных аб'ектаў.

У любы момант па жаданні кліента можна ўсталяваць дадатковыя відэакамеры або перамясціць існуючыя.

Спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, якое прадастаўляецца, дазваляе:

  • праглядаць відэаінфармацыю ў рэжыме рэальнага часу;
  • атрымліваць доступ да архіва з усіх усталяваных відэакамер за апошнія 30 сутак;
  • кіраваць раскладкамі відэакамер (ад адной да 25-ці відэакамер) на адным экране;
  • фарміраваць відэасцены і мультыэкранныя канфігурацыі;
  • кіраваць хуткасцю перамоткі і перыядамі прагляду;
  • выгружаць відэаролікі патрэбнай працягласці на любы носьбіт.

Калі арганізацыя з'яўляецца ўласнікам або арандуе памяшканне ў шматкватэрным жылым доме, ці з'яўляецца кіруючай або эксплуатуючай арганiзацыяй жылога фонду, то ёй можа быць прадастаўлены доступ да прагляду інфармацыі з ужо устаноўленых відэакамер у памяшканнях шматкватэрнага жылога дома.

Падключыць паслугу можна ў любым сэрвісным цэнтры кампаніі.

Доступ да паслугі пасля падключэння і актывацыі ажыццяўляецца з выкарыстаннем рэквізітаў доступу да прыкладання «Мой Белтэлекам» на персанальным камп'ютары па адрасе https://my.beltelecom.by/

ці на мабільнай прыладзе з аперацыйнай сістэмай Android ці iOS праз дадатак «Відэакантроль».

Запампаваць для Android

Запампаваць для iOS

Падрабязней з умовамі аказання паслугі «Відэакантроль» можна азнаёміцца ў Парадку аказання паслугі

Тарыфы на паслугу «Відэакантроль» для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў:

Уводзяцца з 25 студзеня 2020 года

№ п/п

Найменне

Тарыфы без уліку падатку на даданую вартасць, рублёў

1.

Прадастаўленне доступу да паслугі відэакантролю, за адну камеру

50,0

2.

Пераўстаноўка адной камеры

25,8

3.

Абанементная плата за доступ да паслугі відэакантролю, у месяц

 

3.1.

за адну камеру з распазнаваннем 1,3 Мпікс

16,2

3.2.

за адну камеру з распазнаваннем 2 Мпікс

19,6

3.3.

за адну камеру з распазнаваннем 4 Мпікс

35,0

4.

Прадастаўленне канала да сервера відэаназірання для прагляду відэаінфармацыі ў месяц пры арганізацыі канала з прапускной здольнасцю:

 

4.1

5 Мбіт/с

10,0

4.2

10 Мбіт/с

16,0

4.3

50 Мбіт/с

66,0

4.4

100 Мбіт/с

125,0

4.5

больш 100 Мбіт/с за кожны 1Мбіт/звыш п 4.4.

1,2

5.

Настройка працоўнага месца адміністратара, за адно працоўнае месца

7,90

6

Дадатковыя паслугі:

 

6.1

запіс і прайграванне гуку, за адну камеру ў месяц

1,2

6.2

прадастаўленне аднаго камплекта карыстальніцкіх рэквізітаў доступу для прагляду відэаінфармацыі, у месяц

1,0

Заўвагі:   

  1. Для арганізацый, якія якія ажыццяўляюць кіраванне / эксплуатацыю будынкаў плата за доступ па пазіцыі 1 "Прадастаўленне доступу да паслугі" не спаганяецца.
  2. Пад пераўстаноўкай камеры маецца на ўвазе змена месца ўстаноўкі ў межах аднаго будынка.
  3. Плата па пазіцыі 4 "Прадастаўленне канала для прагляду відэаінфармацыі" спаганяецца пры праглядзе відэаінфармацыі шляхам аддаленага доступу (па адрасе, які адрозніваецца ад месцаў ўстаноўкі камер, або патрабуе стварэння асобнага падключэння, адрознага ад арганізаванага для палключэння камер). Прапускная здольнасць канала для доступу да сервера відэаназірання для прагляду відэаінфармацыі разлічваецца з улікам прапускной здольнасці, якая дазваляе забяспечыць адначасовы прагляд відэаінфармацыі з усіх відэакамер (па жаданні абанента).
  4. Плата за арганізацыю фізічнай лініі, з мэтай арганізацыі прагляду відэаінфармацыі, паміж вузлом сувязі і абсталяваннем абанента спаганяецца па тарыфах на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. Плата за арганізацыю канала да сервера відэаназірання для прагляду відэаінфармацыі спаганяецца згодна з пунктам 1 "Тарыфаў на паслугі аб'яднання карпаратыўных сетак па IP-пратаколу (VPN), якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам".
  5. Плата па пазіцыі 3 "Абанементная плата за доступ да паслугі відэакантролю" ўключае кошт выкарыстання камеры, доступ да прагляду ў рэжыме онлайн, доступ да запісанай інфармацыі за 30 сутак, магчымасць лакальнага захавання, выкарыстанне фізічнай лініі паміж вузлом сувязі і месцам ўстаноўкі камеры.
  6. Пры прадастаўленні паслугі відэакантролю арганiзацыям, фiнансуемым з бюджэту абанементная плата спаганяецца па пазіцыі 3 з ужываннем каэфіцыента 0,9, за выключэннем выпадкаў прадастаўлення паслугі з выкарыстаннем абсталявання (відэакамер), якія не знаходзяцца на балансе РУП "Белтэлекам".
  7. Пры прадастаўленні паслугі відэакантролю аднаму абаненту выдаецца адзін камплект рэквізітаў. Пры прадастаўленні дадатковых рэквізітаў плата спаганяецца па пункце 6.2.
  8. Плата за доступ старонніх арганізацый (кіруючых /эксплуатуючых будынкі, арганізацый, якія арандуюць альбо валодаюць памяшканнямі ў жылых дамах і інш.) да відэаінфармацыі групы камер па адным адрасе спаганяецца па пазіцыі 3.2. "Абанементная плата за доступ да паслугі відэакантролю з распазнаваннем 2 Мпікс" і ўключае кошт выкарыстання камеры, доступ да прагляду ў рэжыме онлайн, доступ да запісанай інфармацыі за 30 сутак.
  9. Плата за першасную арганізацыю аднаго працоўнага месца адміністратара не спаганяецца. Плата па пазіцыі 5 "Настройка працоўнага месца адміністратара" спаганяецца пры неабходнасці настройкі дадатковага працоўнага месца адміністратара.
  10. Дадатковыя паслугі (пункт 6) аказваюцца толькі ў дадатак да абанементнай платы за доступ да паслугі відэакантролю (пункт 3) і пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.
  11. Пры прадастаўленні паслугі «Відэакантроль» юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам з выкарыстаннем абсталявання (відэакамер), якія не знаходзяцца на балансе РУП "Белтэлекам", абаненцкая плата за доступ да паслугі (у месяц) спаганяецца па пазіцыі 3 з каэфіцыентам 0,75. Плата за прадстаўленне доступу да паслугі «Відэакантроль» (адначасова) за відэакамеру (пазіцыя 1), якая не знаходзіцца на балансе РУП "Белтэлекам", не спаганяецца ў выпадку, калі раней была праведзена ўстаноўка відэакамеры.
  12. Устаноўка камер з распазнаваннем 1,3 Мпікс для абанентаў паслугі відэакантроль не робіцца з 25.12.2019.