Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслуг электрасувязі «Відэакантроль»

1

Гэтая Інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на тэлематычныя паслугі відэакантролю.

2

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы на паслугі відэакантролю, якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) устаноўлены з падаткам на даданую вартасць, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў - без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў спаганяецца згодна з заканадаўствам.

3

Паслуга "Відэакантроль" аказваецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.

4

Аказанне паслугі відэакантролю фізічным асобам у прыватным сектары ажыццяўляецца ў рамках паслуг для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

5

Пры арганізацыі доступу да паслугі відэакантролю для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў спаганяецца дадатковая плата за:

 

- арганізацыю фізічнай лініі, з мэтай арганізацыі прагляду відэаінфармацыі, паміж вузлом сувязі і абсталяваннем абанента (юрыдычная асоба і індывідуальны прадпрымальнік) па тарыфах на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам;

 

- арганізацыю канала да сервера відэаназірання для прагляду відэаінфармацыі згодна "Тарыфаў на паслугі аб'яднання карпаратыўных сетак па IP-пратаколу (VPN), якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам".

6

Плата за доступ да паслугі "Відэакантроль" старонніх арганізацый (якія кіруюць/эксплуатуюць будынкі, арганізацый, якія арандуюць альбо валодаюць памяшканнямі ў жылых дамах і інш.) да відэаінфармацыі групы камер жылога сектара па адным адрасе не спаганяецца.

 

У выпадку, калі арганізацыя, якая кіруе/эксплуатуе будынак, выступае заказчыкам паслугі "Відэакантроль", плата за прадастаўленне доступу спаганяецца як з юрыдычнай асобы. Штомесячная плата за карыстанне паслугай спаганяецца па пазіцыі "Абанементная плата за доступ да паслугі відэакантролю з распазнаваннем 2 Мпікс" і ўключае кошт выкарыстання камеры, доступ да прагляду ў рэжыме онлайн, доступ да запісанай інфармацыі за 30 сутак.

7

Пры прадастаўленні паслугі відэакантролю аднаму абаненту прадастаўляецца адзін камплект рэквізітаў доступу, юрыдычнай асобе ці індывідуальнаму прадпрымальніку - адзін камплект у рамках аднаго заключанага дагавора з правамі адміністратара.

 

Дадатковы камплект рэквізітаў доступу прадастаўляецца за дадатковую плату згодна дзеючых тарыфаў.

8

Абанементная плата ўключае кошт паслуг па відэакантролю ў рэжыме онлайн і доступ да запісанай відэаінфармацыі за 30 сутак. Запампоўка інфармацыі фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) не дапускаецца, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам дапускаецца магчымасць лакальнага захавання відэазапісу.

9

Для абанентаў (фізічных асоб) пакетаў лінейкі "ЯСНА" і "Сямейны" да абанементнай платы за доступ да паслугі відэакантролю прымяняецца каэфіцыент 0,5.

10

Пры прадастаўленні паслугі відэакантролю арганiзацыям, фiнансуемых з бюджэту, абанементная плата спаганяецца з ужываннем каэфіцыента 0,9, за выключэннем выпадкаў прадастаўлення паслугі з выкарыстаннем абсталявання (відэакамер), якія не знаходзяцца на балансе РУП "Белтэлекам".

11

Пры прадастаўленні паслугі «Відэакантроль» юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам з выкарыстаннем абсталявання (відэакамер), якія не знаходзяцца на балансе РУП "Белтэлекам", абанементная плата за доступ да паслугі (у месяц) спаганяецца з каэфіцыентам 0,75 у залежнасці ад тыпу камеры. Плата за прадастаўленне доступу да паслугі «Відэакантроль» (аднарназова) за відэакамеру, якая не знаходзіцца на балансе РУП "Белтэлекам", не спаганяецца ў выпадку, калі раней была праведзена ўстаноўка відэакамеры.

12

Дадатковыя паслугі аказваюцца толькі ў дадатак да абанементнай плаце за доступ да паслугі відэакантроль і пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.

13

Пад пераўстаноўкай камеры маецца на ўвазе змена месца ўстаноўкі ў межах аднаго будынка.

14

Плата за паслугу "Прадастаўленне канала для прагляду відэаінфармацыі" спаганяецца пры праглядзе відэаінфармацыі шляхам аддаленага доступу (па адрасе, які адрозніваецца ад месцаў ўстаноўкі камер, або патрабуе стварэння асобнага падключэння, адрознага ад арганізаванага для падключэння камер). Прапускная здольнасць канала для доступу да сервера відэаназірання для прагляду відэаінфармацыі разлічваецца з улікам прапускной здольнасці, якая дазваляе забяспечыць адначасовы прагляд відэаінфармацыі з усіх відэакамер (па жаданні абанента).

15

Плата за першасную арганізацыю аднаго працоўнага месца адміністратара не спаганяецца. Пры неабходнасці настройкі дадатковага працоўнага месца адміністратара спаганяецца дадатковая плата за паслугу "Настройка працоўнага месца адміністратара".

16

Часовая блакіроўка паслугі “Відэакантроль” ажыццяўляецца на бесперапынны перыяд да 3 месяцаў, аднакратна на працягу года, у рамках дадатковай паслугі "Сезонная паўза". Плата за дадатковую паслугу "Сезонная паўза" спаганяецца з ужываннем каэфіцыента 0,3 да абанементнай платы за доступ да паслугі відэакантролю у залежнасці ад тыпу камеры.

17

Пры прадастаўленні паслугі паўторнага падключэння камер да паслугі відэакантролю з наяўнай інфраструктурай плата па пазіцыі "Пераўстаноўка адной камеры".

18

Устаноўка камер з распазнаваннем 1,3 Мпікс для абанентаў паслугі “Відэакантроль не адбываецца з 25.12.2019.