РУП "Белтэлекам" (далей па тэксце названы «Кампанія») і яго філіялы ставяцца з усёй сур'ёзнасцю да паняцця канфідэнцыяльнасці і робяць усе неабходныя захады па выкананні ўсіх дзеючых законаў аб абароне персанальных даных і спосабы выкарыстання гэтых даных, якія прымяняюцца. Дадатак «ZALA» з Вашай згоды будзе ажыццяўляць збор інфармацыі падчас выкарыстання гэтага дадатка на Вашай мабільнай прыладзе. Вы прызнаеце і пацвярджаеце, што кампанія РУП «Белтэлекам» ажыццяўляе кіраванне дадаткам «ZALA». Дзеянне гэтай Заявы аб канфiдэнцыяльнасцi (далей па тэксце названая «Заява») распаўсюджваецца на інфармацыю, сабраную і выкарыстоўваемую дадаткам «ZALA» (далей па тэксце названы «Дадатак»). У гэтай Заяве змяшчаецца наступная інфармацыя: Як Дадатак збірае і апрацоўвае інфармацыю Выкарыстоўвае сабраную інфармацыю Прычыны раскрыцця асабістых даных РУП «Белтэлекам» Якім чынам Дадатак абараняе асабістыя даныя Як Дадатак захоўвае і абнаўляе асабістыя даныя Абнаўленне інфармацыі, якая змяшчаецца ў гэтай Заяве Кантактная інфармацыя 1. Як Дадатак збірае і апрацоўвае інфармацыю 1.1 Даныя, якія прадстаўляюцца карыстальнікам Дадатак будзе ажыццяўляць збор інфармацыі, якая прадастаўляецца пры стварэнні, змяненнi або ўваходзе ў акаўнт (лагін і пароль (захоўваецца ў зашыфраваным выглядзе без права доступу трэціх асоб) для ўваходу ў Дадатку). 1.2 Даныя прылады Дадатак будзе выконваць збор пэўнай інфармацыі аб Вашай мабільнай прыладзе, уключаючы версію АС і ПЗ, UDID прылады, IP-адрас прылады, мова прылады, для абнаўлення Дадатка, карэктнай падтрымкі прылады і прадастаўлення Вам іншых паслуг. 1.3 Даныя, якія выкарыстоўваюцца для работы спецыяльных функцый У большасці АС мабільных прылад (iOS і Android) устаноўлена забарона на доступ дадаткаў да пэўнага тыпу даных без дазволу карыстальніка. Гэтымі АС могуць быць выкарыстаны розныя механізмы атрымання дазволу карыстальніка. Калі Дадатак ўпершыню запытвае доступ да якога-небудзь дадатка: на прыладзе з АС iOS Вам будзе прапанавана даць Дадатку пэўныя правы доступу; на прыладзе з АС Android Вам будзе прапанавана даць Дадатку пэўныя правы выкарыстання даных. Выкарыстанне Дадатка азначае, што Вы па ўмаўчанні даеце Дадаткк патрабаваныя права. 1.4 Дадатак будзе выкарыстоўваць наступныя функцыі: android.permission.ACCESS_NETWORK_STATE (атрыманне стану сеткі, напрыклад, інфармацыя аб бягучым сеткавым злучэнні) android.permission.INTERNET (доступ да да сеткавага падключэння) android.permission.READ_EXTERNAL_STORAGE (чытанне з памяці прылады) android.permission.SYSTEM_ALERT_WINDOW, android.permission.WAKE_LOCK (магчымасць працы ў фонавым рэжыме пасля выключэння экрана мабільнага тэлефона) android.permission.WRITE_EXTERNAL_STORAGE (запіс у памяць прылады, можа выкарыстоўвацца для захавання профілю карыстальніка) 2. Як Дадатак выкарыстоўвае сабраную інфармацыю Асноўная мэта збору інфармацыі гэтым Дадаткам - прадастаўленне Вам бяспечнага, бесперабойнага, якаснага абслугоўвання. Вы пацвярджаеце і згаджаецеся з тым, што Дадатак ажыццяўляе збор і выкарыстанне Вашых асабістых даных з Вашага дазволу. Вы пацвярджаеце і згаджаецеся з тым, што інфармацыя збіраецца ў наступных мэтах: прадастаўленне Вам прадуктаў і паслуг «ZALA»; прадастаўленне тэхнічнай падтрымкі і ліквідацыя няспраўнасцяў; апавяшчэнне аб збоях у працы і выкананні абнаўлення; пацвярджэнне Вашай асобы; павышэнне якасці прадастаўляемых паслуг; захаванне заканадаўства, якое прымяняецца, правілаў і палажэнняў; ахова правоў інтэлектуальнай уласнасці, права ўласнасці на валоданне інфармацыяй і іншых правоў уласнасці РУП "Белтэлекам". 3. Прычыны раскрыцця асабістых даных РУП «Белтэлекам» 3.1 За выключэннем выпадкаў, указаных у гэтай Заяве, і выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам, якое прымяняецца, без Вашага дазволу Дадатак не будзе прадаваць, здаваць у арэнду ці іншым чынам перадаваць Вашы асабістыя даныя іншым кампаніям. 3.2 Вы згаджаецеся з тым, што ў рамках заканадаўства, якое прымяняецца, у апісаных ніжэй выпадках, Кампанія, маючы абгрунтаваныя на тое прычыны, мае права атрымаць доступ, раскрыць і захаваць Вашы асабістыя даныя: у абставінах, якіх патрабуе закон, у ходзе працэсуальнага дзеяння, судовай цяжбы, па патрабаванні судовых або ўрадавых органаў; пры ахове інфармацыйных сістэм РУП "Белтэлекам" (напрыклад, для прадухілення спаму або махлярства), для процідзеяння кібератакам на інфармацыйныя сістэмы РУП «Белтэлекам», у выпадку пагрозы жыццю або здароўю трэціх асоб; пры ахове правоў інтэлектуальнай уласнасці, права ўласнасці на валоданне інфармацыяй і іншых правоў уласнасці РУП "Белтэлекам". Якім чынам Дадатак ахоўвае асабістыя даныя У РУП «Белтэлекам» прыняты ўсе магчымыя меры засцярогі, уключаючы (без абмежавання) фізічныя, тэхнічныя і канструктыўныя, для аховы Вашых асабістых даных ад несанкцыянаванага выкарыстання, прагляду, выдавання, змены, пашкоджання або страты. Дадатак будзе пастаянна ўдасканальваць сістэмы забеспячэння бяспекі і абароны Вашых асабістых даных. Як Дадатак захоўвае і абнаўляе асабістыя даныя Вы прызнаеце, што Дадатак будзе захоўваць і абнаўляць Вашы асабістыя даныя ў аб'ёмах, пры ўмовах i ў мэтах, указаных у гэтай Заяве. Вы маеце права запытаць інфармацыю пра Вашы асабістя даныя, захаваных Кампаніяй. Абнаўленне інфармацыі, якая змяшчаецца ў гэтай Заяве Вы прызнаеце, што ў гэтаую Заяву могуць перыядычна уносіцца змены і дапаўненні. Вы прызнаеце, што Кампанія будзе апавяшчаць Вас аб унясенні зменаў усімі даступнымі спосабамі. Рэкамендуецца перыядычна праглядаць гэтую Заяву на прадмет магчымых зменаў. Кантактная інфармацыя Калі ў Вас ёсць пытанні, каментары ці прапановы па тэксце гэтай Заявы, патэлефануеце па тэлефоне 123 або адпраўце эл. ліст на info@main.beltelecom.by. Дата выпуску: 12.10.2018 Copyright © РУП "Белтэлекам", 2019. Друк