Іншыя пакеты Белтэлекам і Інструкцыя аб парадку прымянення тарыфаў на пакеты паслуг электрасувязі

Пакеты паслуг ад Белтэлекам прадастаўляюцца на наступных умовах:

  • падключэнне да пакетаў паслуг прадугледжвае падключэнне і аплату ўсіх паслуг, уключаных у пакет;
  • пры падключэнні да пакета паслуг, абаненту прадастаўляецца неабходнае абсталяванне;
  • аплаціць пакеты паслуг можна любым з пералічаных тут спосабаў;
  • падключыцца да пакета паслуг, у які ўключаны паслугі тэлефоннай сувязі, могуць толькі тыя Абаненты, на якіх аформлены абанемент на права карыстання абаненцкім нумарам мясцовай тэлефоннай сеткі (гэта значыць тыя, на каго зарэгістраваны тэлефон);
  • падключэнне пакетаў паслуг прадастаўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці;
  • пакеты «Экспрэс» і «Супер экспрэс» даступныя толькі абанентам сеткі доступу GPON;
  • пакет «Універсал» не прадастаўляецца абанентам сеткі IMS;
  • пры неаплаце (ці няпоўнай аплаце) кошту пакета, доступ да паслуг, якiя ўключаны ў пакет, часова спыняецца. Таму гарантыяй бесперабойнага аказання паслуг у складзе пакета з'яўляецца своечасовая аплата.
  • пры аказанні паслуг міжгародняй сувязі ў складзе пакета, акрамя міжгародніх хвілін расходуецца такая ж колькасць хвілін мясцовай сувязі, у тым ліку з колькасці, уключанай ў пакет.

         Найбольш істотныя ўмовы аказання паслуг у складзе пакетаў паслуг выкладзены ў Парадку аказання паслуг.

 

Тарыфы на пакеты паслуг электрасувязі для фізічных асоб

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены з улікам падатку на даданую вартасць.

Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года

Нумар п/п

Найменне

Тарыфы з улікам падатку на даданую вартасць, беларускіх рублёў 

1.

"Супер экспрэс" (кругласутачны доступ да сеткі Інтэрнэт без уліку трафіка на хуткасці прыём/перадача да 15/7,5 Мбіт/сек і паслугі інтэрактыўнага тэлебачання), у месяц

33,50

Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на пакеты паслуг электрасувязі для фізічных асоб