Прадастаўленне віртуальнага сервера (VPS)

Прадастаўленне віртуальнага сервера (VPS) – гэта паслуга, якая дазваляе на базе аднаго фізічнага сервера РУП «Белтэлекам» арганізаваць некалькі віртуальных сервераў абанентаў. Карыстальнік VPS атрымлівае ўсе перавагі выдзеленага сервера па больш нізкай цане. Віртуальны сервер выгадна адрозніваецца ад паслугі прадастаўлення дыскавай прасторы павышаным узроўнем бяспекі.

Кожны віртуальны сервер мае гарантаваны ліміт на выкарыстанне сістэмных рэсурсаў сервера, напрыклад, працэсарнага часу і памяці. Гэта азначае, што праекты, размешчаныя на адным фізічным серверы, але ў рамках розных віртуальных сервераў не будуць аказваць ўплыву на работу адзін аднаго.

Дадаткова прапануем скарыстацца сэрвісам «Абарона ад DDoS-атак». З дапамогай гэтага сэрвісу Вы зможаце ажыццяўляць маніторынг трафіка і яго абарону ад розных тыпаў размеркаваных атак на адмову ў абслугоўванні сеткавых рэсурсаў і http-сервераў. У рамках аказання сэрвісу абанентам прадастаўляецца web-інтэрфейс для маніторынгу і кіравання фільтраваннем трафіка».

З коштам сэрвісу «Абарона ад DDoS-атак» Вы можаце азнаёміцца тут.

Тарыфы на пакеты паслуг «Прадастаўленне віртуальнага сервера (VPS)»
Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года
№ п/п Найменне паслугі
2 Прадастаўленне віртуальнага сервера (VPS) у разрэзе пакетаў:
     "VPS 30"  "VPS 100"
2.1 Сэрвісныя магчымасці:    
2.1.1 гарантаваная аператыўная памяць, Гб 2 8
2.1.2 гарантаваная магутнасць працэсара, МГц 2000 8000
2.1.3 устаноўленая аперацыйная сістэма Linux Linux
2.1.4 панэль кіравання VPS (эмуляцыя фізічнага доступа) + +
2.1.5 выдзелены IP-адрас, шт. 1 1
2.1.6 аб'ём дыскавай прасторы, Гб    
2.1.7 аб'ём уваходнага/ выходнага трафіка, Гб 25/25 50/50
2.1.8 колькасць сайтаў не абмежавана не абмежавана
2.1.9 штодзённае рэзервовае капіраванне (з захаваннем інфармацыі да 6 дзён) + +
2.2 Тарыф у месяц з улікам падатку на дададзеную вартасць, рублёў 33,00 118,80
2.3 Тарыф у месяц пры заказе на год з улікам падатку на дададзеную вартасць, рублёў 29,10 106,80
2.4 Дадаткова за кожныя 500 МГц гарантаванай магутнасці працэсара у месяц з улікам падатку на дададзеную вартасць, рублёў 3,83 3,83
2.5 Дадаткова за кожныя 512 Мб гарантаванай аператыўнай памяці у месяц з улікам падатку на дададзеную вартасць, рублёў 4,36 4,36
3 Прадастаўленне дадатковага віртуальнага канала сувязі (VLAN), у месяц 5,94
4 Дадатковы аб'ём трафіку спаганяецца па тарыфах на паслугі хостынгу "Colocation"
5 Дадатковыя паслугі:  
5 "Абарона ад DDos-атак":  
5.1 да пакетаў паслуг "Dedicated", "VPS" каэфіцыент 1,05 да ўстаноўленых тарыфаў
5.2 да дадатковага аб'ёму трафіку каэфіцыент 1,1 да ўстаноўленых тарыфаў
Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года
№ п/п Найменне паслугі Тарыфы з улікам падатку на дададзеную вартасць, рублёў
4 Дадатковая дыскавая прастора знешняй сістэмы захавання звыш улічанай у абанементнай плаце або пакеце, у месяц  
4.1 за 1 Гбайт 0,87
4.2 за 100 Гбайт 31,68
4.3 за 250 Гбайт 76,50
4.4 за 500 Гбайт 144,60
4.5 за 1 Тбайт 276,60
 

Заўвагі.

1

Пашырэнне аператыўнай памяці ажыццяўляецца зыходзячы са спецыфікі абсталявання.

3

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены з улікам падатку на дададзеную вартасць.

Тарыфы на паслугу «Прадастаўленне віртуальнага сервера (VPS)»
Тарыфы на паслугі прадастаўлення адраснай прасторы
Архіў тарыфаў на паслугу «Прадастаўленне віртуальнага сервера (VPS)» у разрэзе пакетаў для фізічных асоб