Заява аб канфідэнцыяльнасці

РУП "Белтэлекам" (далей па тэксце названы «Кампанія») і яго філіялы ставяцца з усёй сур'ёзнасцю да паняцця канфідэнцыяльнасці і робяць усе неабходныя захады па выкананні ўсіх дзеючых законаў аб абароне персанальных даных і спосабы выкарыстання гэтых даных, якія прымяняюцца.

Дадатак «ZALA» з Вашай згоды будзе ажыццяўляць збор інфармацыі падчас выкарыстання гэтага дадатка на Вашай мабільнай прыладзе. Вы прызнаеце і пацвярджаеце, што кампанія РУП «Белтэлекам» ажыццяўляе кіраванне дадаткам «ZALA». Дзеянне гэтай Заявы аб канфiдэнцыяльнасцi (далей па тэксце названая «Заява») распаўсюджваецца на інфармацыю, сабраную і выкарыстоўваемую дадаткам «ZALA» (далей па тэксце названы «Дадатак»).

У гэтай Заяве змяшчаецца наступная інфармацыя:

  1. Як Дадатак збірае і апрацоўвае інфармацыю
  2. Выкарыстоўвае сабраную інфармацыю
  3. Прычыны раскрыцця асабістых даных РУП «Белтэлекам»
  4. Якім чынам Дадатак абараняе асабістыя даныя
  5. Як Дадатак захоўвае і абнаўляе асабістыя даныя
  6. Абнаўленне інфармацыі, якая змяшчаецца ў гэтай Заяве
  7. Кантактная інфармацыя

   1. Як Дадатак збірае і апрацоўвае інфармацыю

1.1 Даныя, якія прадстаўляюцца карыстальнікам

Дадатак будзе ажыццяўляць збор інфармацыі, якая прадастаўляецца пры стварэнні, змяненнi або ўваходзе ў акаўнт (лагін і пароль (захоўваецца ў зашыфраваным выглядзе без права доступу трэціх асоб) для ўваходу ў Дадатку).

1.2 Даныя прылады

Дадатак будзе выконваць збор пэўнай інфармацыі аб Вашай мабільнай прыладзе, уключаючы версію АС і ПЗ, UDID прылады, IP-адрас прылады, мова прылады, для абнаўлення Дадатка, карэктнай падтрымкі прылады і прадастаўлення Вам іншых паслуг.

1.3 Даныя, якія выкарыстоўваюцца для работы спецыяльных функцый

У большасці АС мабільных прылад (iOS і Android) устаноўлена забарона на доступ дадаткаў да пэўнага тыпу даных без дазволу карыстальніка. Гэтымі АС могуць быць выкарыстаны розныя механізмы атрымання дазволу карыстальніка. Калі Дадатак ўпершыню запытвае доступ да якога-небудзь дадатка: на прыладзе з АС iOS Вам будзе прапанавана даць Дадатку пэўныя правы доступу; на прыладзе з АС Android Вам будзе прапанавана даць Дадатку пэўныя правы выкарыстання даных. Выкарыстанне Дадатка азначае, што Вы па ўмаўчанні даеце Дадаткк патрабаваныя права.

1.4 Дадатак будзе выкарыстоўваць наступныя функцыі:

android.permission.ACCESS_NETWORK_STATE (атрыманне стану сеткі, напрыклад, інфармацыя аб бягучым сеткавым злучэнні)

android.permission.INTERNET (доступ да да сеткавага падключэння)

android.permission.READ_EXTERNAL_STORAGE (чытанне з памяці прылады) android.permission.SYSTEM_ALERT_WINDOW,

android.permission.WAKE_LOCK (магчымасць працы ў фонавым рэжыме пасля выключэння экрана мабільнага тэлефона)

android.permission.WRITE_EXTERNAL_STORAGE (запіс у памяць прылады, можа выкарыстоўвацца для захавання профілю карыстальніка)

   2. Як Дадатак выкарыстоўвае сабраную інфармацыю

Асноўная мэта збору інфармацыі гэтым Дадаткам - прадастаўленне Вам бяспечнага, бесперабойнага, якаснага абслугоўвання. Вы пацвярджаеце і згаджаецеся з тым, што Дадатак ажыццяўляе збор і выкарыстанне Вашых асабістых даных з Вашага дазволу. Вы пацвярджаеце і згаджаецеся з тым, што інфармацыя збіраецца ў наступных мэтах:

  • прадастаўленне Вам прадуктаў і паслуг «ZALA»;
  • прадастаўленне тэхнічнай падтрымкі і ліквідацыя няспраўнасцяў;
  • апавяшчэнне аб збоях у працы і выкананні абнаўлення;
  • пацвярджэнне Вашай асобы;
  • павышэнне якасці прадастаўляемых паслуг;
  • захаванне заканадаўства, якое прымяняецца, правілаў і палажэнняў;
  • ахова правоў інтэлектуальнай уласнасці, права ўласнасці на валоданне інфармацыяй і іншых правоў уласнасці РУП "Белтэлекам".

     3. Прычыны раскрыцця асабістых даных РУП «Белтэлекам»

3.1 За выключэннем выпадкаў, указаных у гэтай Заяве, і выпадкаў, прадугледжаных  заканадаўствам, якое прымяняецца, без Вашага дазволу Дадатак не будзе прадаваць, здаваць у арэнду ці іншым чынам перадаваць Вашы асабістыя даныя іншым кампаніям.

3.2 Вы згаджаецеся з тым, што ў рамках заканадаўства, якое прымяняецца, у апісаных ніжэй выпадках, Кампанія, маючы абгрунтаваныя на тое прычыны, мае права атрымаць доступ, раскрыць і захаваць Вашы асабістыя даныя:

  • у абставінах, якіх патрабуе закон, у ходзе працэсуальнага дзеяння, судовай цяжбы, па патрабаванні судовых або ўрадавых органаў;
  • пры ахове інфармацыйных сістэм РУП "Белтэлекам" (напрыклад, для прадухілення спаму або махлярства), для процідзеяння кібератакам на інфармацыйныя сістэмы РУП «Белтэлекам», у выпадку пагрозы жыццю або здароўю трэціх асоб;
  • пры ахове правоў інтэлектуальнай уласнасці, права ўласнасці на валоданне інфармацыяй і іншых правоў уласнасці РУП "Белтэлекам".
  1. Якім чынам Дадатак ахоўвае асабістыя даныя

У РУП «Белтэлекам» прыняты ўсе магчымыя меры засцярогі, уключаючы (без абмежавання) фізічныя, тэхнічныя і канструктыўныя, для аховы Вашых асабістых даных ад несанкцыянаванага выкарыстання, прагляду, выдавання, змены, пашкоджання або страты. Дадатак будзе пастаянна ўдасканальваць сістэмы забеспячэння бяспекі і абароны Вашых асабістых даных.

  1. Як Дадатак захоўвае і абнаўляе асабістыя даныя

Вы прызнаеце, што Дадатак будзе захоўваць і абнаўляць Вашы асабістыя даныя ў аб'ёмах, пры ўмовах i ў мэтах, указаных у гэтай Заяве. Вы маеце права запытаць інфармацыю пра Вашы асабістя даныя, захаваных Кампаніяй.

  1. Абнаўленне інфармацыі, якая змяшчаецца ў гэтай Заяве

Вы прызнаеце, што ў гэтаую Заяву могуць перыядычна уносіцца змены і дапаўненні. Вы прызнаеце, што Кампанія будзе апавяшчаць Вас аб унясенні зменаў усімі даступнымі спосабамі. Рэкамендуецца перыядычна праглядаць гэтую Заяву на прадмет магчымых зменаў.

  1. Кантактная інфармацыя

Калі ў Вас ёсць пытанні, каментары ці прапановы па тэксце гэтай Заявы, патэлефануеце па тэлефоне 123 або адпраўце эл. ліст на info@main.beltelecom.by.

Дата выпуску: 12.10.2018

Copyright © РУП "Белтэлекам", 2019.


Source URL: https://beltelecom.by/private/tv/smart/privacy_policy