Інструкцыя па прымяненні гранічных максімальных тарыфаў

1. Па тарыфе за прадастаўленне доступу да мясцовай тэлефоннай сеткі з выкарыстаннем канцавой абаненцкай прылады (тэлефона) спагняецца плата за прадастаўленне доступу да мясцовай тэлефоннай сеткі з выкарыстаннем тэлефона, у тым ліку:
- асноўнага, падключанага да асобнай абаненцкай лініі;
- асноўнага, падключанага па спаранай схеме ў адну агульную абаненцкую лінію і маючага розныя нумары;
- з прымяненнем бесправаднога доступу на аснове сродкаў тэлефоннай радыесувязі;
- бесправаднога абаненцкага доступу (WLL);
- аднабаковага з прымяненнем таксафоннага нумара.
 

2. Для абанентаў мясцовых тэлефонных сетак, пераведезных на пагадзінную сістэму аплаты размоў, плата за прадастаўленне мясцовых тэлефонных злучэнняў уключае ў сябе абанементную плату і пагадзінную плату. 
Абаненцкая плата, для абанентаў сеткі стацыянарнай электрасувязі (насельніцтва), перакладзеных на пагадзінную сістэму аплаты размоў, уключае 60 хвілін мясцовых тэлефонных злучэнняў.
За прадастаўленне мясцовых тэлефонных злучэнняў з выкарыстаннем тэлефона калектыўнага карыстання пачасовая плата не спаганяецца.
Абаненцкая плата для абанентаў мясцовых тэлефонных сетак, за прадастаўленне доступу да мясцовай тэлефоннай сеткі з выкарыстаннем асноўнага тэлефона, да якога падключаны паралельны тэлефон, усталяваны ў іншага абанента, паралельны тэлефон, падключаны да асноўнага тэлефону, устаноўленага ў іншага абанента, аднабаковы тэлефон з выкарыстаннем таксафонага нумара, спаганяецца плата, у памеры 50 працэнтаў ад абанементнай платы за прадастаўленне доступу да мясцовай тэлефоннай сеткі з выкарыстаннем асноўнага тэлефона, падключанага да саобнай абаненцкай лініі .

3. Пагадзінная плата спагняецца за кожную поўную ці няпоўную хвіліну прадастаўлення мясцовага тэлефоннага злучэння, за выключэннем мясцовых тэлефонных злучэнняў з экстранымі службамі (падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях, міліцыі, хуткай медыцынскай дапамогі, аварыйнай службы газу і іншымі).

4. Па тарыфах за прадастаўленне міжгародніх тэлефонных злучэнняў, устаноўленых пунткам 4, плата спагняецца ў залежнасці ад працягласці міжгародніх тэлефонных злучэнняў.
Плата за ўсю працягласць прадастаўленага міжгародняга тэлефоннага злучэння ажыццяўляецца па тарыфах, якія дзейнічаюць на момант пачатку злучэння.
Пры працягласці прадастаўленага па папярэднім заказе міжгародняга тэлефоннага злучэння, менш трох хвілін, плата за яго разлічваецца і спагняецца як за злучэнне працягласцю тры хвіліны.

5. У адпаведнасці з дзейнічаючым заканадаўствам гранічныя максімальныя тарыфы для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) устаноўлены з улікам падатку на дададзеную вартасць.