Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў

1. Па тарыфе за прадастаўленне доступу да мясцовай тэлефоннай сеткі з выкарыстаннем канцавой абаненцкай прылады (тэлефона) спагняецца плата за прадастаўленне доступу да мясцовай тэлефоннай сеткі з выкарыстаннем тэлефона, у тым ліку:
- асноўнага, падключанага да асобнай абаненцкай лініі;
- асноўнага, падключанага па спаранай схеме ў адну агульную абаненцкую лінію і маючага розныя нумары;
- з прымяненнем бесправаднога доступу на аснове сродкаў тэлефоннай радыесувязі;
- бесправаднога абаненцкага доступу (WLL);
- аднабаковага з прымяненнем таксафоннага нумара.
 

2. Для абанентаў мясцовых тэлефонных сетак, пераведезных на пагадзінную сістэму аплаты размоў, плата за прадастаўленне мясцовых тэлефонных злучэнняў уключае ў сябе абанементную плату і пагадзінную плату. 
Абаненцкая плата, для абанентаў сеткі стацыянарнай электрасувязі (насельніцтва), перакладзеных на пагадзінную сістэму аплаты размоў, уключае 60 хвілін мясцовых тэлефонных злучэнняў.
За прадастаўленне мясцовых тэлефонных злучэнняў з выкарыстаннем тэлефона калектыўнага карыстання пачасовая плата не спаганяецца.
Абаненцкая плата для абанентаў мясцовых тэлефонных сетак, за прадастаўленне доступу да мясцовай тэлефоннай сеткі з выкарыстаннем асноўнага тэлефона, да якога падключаны паралельны тэлефон, усталяваны ў іншага абанента, паралельны тэлефон, падключаны да асноўнага тэлефону, устаноўленага ў іншага абанента, аднабаковы тэлефон з выкарыстаннем таксафонага нумара, спаганяецца плата, у памеры 50 працэнтаў ад абанементнай платы за прадастаўленне доступу да мясцовай тэлефоннай сеткі з выкарыстаннем асноўнага тэлефона, падключанага да саобнай абаненцкай лініі .

3. Пагадзінная плата спагняецца за кожную поўную ці няпоўную хвіліну прадастаўлення мясцовага тэлефоннага злучэння, за выключэннем мясцовых тэлефонных злучэнняў з экстранымі службамі (падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях, міліцыі, хуткай медыцынскай дапамогі, аварыйнай службы газу і іншымі).

4. Плата па тарыфах за прадастаўленне міжгародніх тэлефонных злучэнняў спаганяецца ў залежнасці ад працягласці міжгародніх тэлефонных злучэнняў.
Пры прадастаўленні міжгародніх тэлефонных злучэнняў прадастаўляемых з канцавой абаненцкай прылады (тэрмінала) сеткі стацыянарнай электрасувязі, звыш устаноўленага тарыфу за кожную (поўную/няпоўную) хвіліну міжгародняга тэлефоннага злучэння спаганяецца плата за мясцовае тэлефоннае злучэнне ў памеры кошту адной (поўнай/няпоўнай) хвіліны ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі.

5. У адпаведнасці з дзейнічаючым заканадаўствам гранічныя максімальныя тарыфы для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) устаноўлены з улікам падатку на дададзеную вартасць.


Source URL: https://beltelecom.by/private/telephony/ustanovka-i-polzovanie-telefonom/instruktsiya-po-primeneniyu-predelnykh-maksimalnykh-tarifov