Картачны рахунак

«Картачны рахунак» - паслуга, якая дазваляе карыстацца міжгародняй і міжнароднай тэлефоннай сувяззю па загадзя аплачаным рахунку з выкарыстаннем персанальнага ідэнтыфікацыйнага нумара (PIN-кода).

Пры заключэнні дагавора на дадзеную паслугу магчымасць тэлефанаваць за мяжу і на мабільныя тэлефоны ў вашай кмпаніі атрымліваюць толькі тыя супрацоўнікі, якім гэта неабходна. Патэлефанаваць у іншы горад альбо за мяжу мае магчымасць толькі той супрацоўнік, хто ведае пароль доступу (PIN-кода), які выдаецца кіраўніку кампаніі пры заключэнні дагавора, і толькі кіраўнік вырашае, каму прадаставіць PIN-коды ў далейшым.

Карыстацца «Картачным рахункам» магчыма з любога тэлефоннага апарата, у тым ліку з вулічнага таксафона.

Шмат паспяховых кіраўнікоў ужо знаёмы з дадзенай паслугай «Белтэлекам». Першымі карыстальнікамі «Картачнага рахунку» сталі кампаніі, бізнэс якіх шмат у чым залежыць ад аператыўных зносін з партнёрамі ў іншых гарадах Беларусі або за мяжой: турыстычныя фірмы, кампаніі грузаперавозак, дылеры аўтамабільных фірмаў і г.д. Пры заключэнні дагавора на паслугу «Картачны рахунак», абанент атрымлівае магчымасць тэлефанаваць з-за мяжы па беларускіх тарыфах (паслуга "Беларусь Дырэкт").

Заключэнне дагавора

Дагавор на паслугу «Картачны рахунак» заключаецца на перыяд часу, роўны 2 (двум) каляндарным гадам з моманту актывацыі рахунку (першага ўвода PIN-кода).

Пры заключэнні дагавора намінал рахунку нулявы. Картачны рахунак магчыма папоўніць. Пры папаўненні рахунку тэрмін дзеяння дагавора аўтаматычна падаўжаецца на 2 (два) гады.

Пасля ўнясення аванса (аплаты сумы на р/р прадпрыемства электрасувяі па наяўным або безнаяўным разліку), вы атрымаеце магчымасць пачаць карыстацца сваім «Картачным рахункам». Памер авансавага плацяжу вы вызначаеце самастойна. Папаўненне і спісванне грашовых сродкаў ажыццяўляецца ў беларускіх рублях.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.
Тарыфы на тэлефонныя злучэнні, якія праводзяцца з Абаненцкага і картачных рахункаў, з выкарыстаннем абсталявання інтэлектуальнай платформы
Уводзяцца з 25 красавiка 2022 года
№ п/п Найменне паслугі
Тарыф за 30 сек. (поўныя або няпоўныя), рублёў
 юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі
з 06.00 да 23.00
з 23.00 да 06.00
1 Міжгароднія тэлефонныя злучэнні
0,012
2 Тэлефоннае злучэнне з абанентамі сетак сотавай рухомай электрасувязі
0,0268
3 Тэлефоннае злучэнне з абанентамі, арганізаванымі на нумарацыі +375740ХХХХХХХ
0,032
4 Даведачна-інфармацыйныя паслугі:
 
4.1 Даведка (інфармацыя), аб нумарах тэлефонаў насельніцтва, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па поўных і няпоўных дадзеных
0,164
0,320
4.2 Аўтаінфарматар Мінскай ГТС па нумары тэлефона 8-017 99ххх11
 
4.2.1 ГарІнфаСэрвіс
0,192
5 Міжнароднае тэлефоннае злучэнне па тарыфных зонах:
 
 
5.1 СНД I
0,1920
0,1344
5.2 СНД II
0,2500
0,1760
5.3 СНД III
0,3900
0,2720
5.4 Еўропа I
0,2200
0,1540
5.5 Еўропа II
0,3600
0,2520
5.6 Еўропа III
0,2320
0,1640
5.7 СВЕТ I
0,2500
0,12504
5.8 СВЕТ II
0,624
0,312
5.9 СВЕТ III
0,9500
0,6640
5.10 СВЕТ IV
1,4500
1,0120
5.11 "Беларусь Дырэкт" для СТК
0,140

Пералік краін прызначэння па тарыфных зонах