«Беларусь Дырэкт» – аналаг паслугі Home Country Direct (прамая сувязь з домам), які дзейнічае ў замежных тэлекамунікацыйных кампаніях. «Беларусь Дырэкт» – гэта новая магчымасць зручнай і аператыўнай сувязі са сваёй краінай для тых, хто часта выязджае за мяжу. Паслуга «Беларусь Дырэкт» прызначана для званкоў з іншых краін свету ў Рэспубліку Беларусь па папярэднеаплачаных Сэрвісных тэлефонных картах (СТК) і «Картачным рахунку». Набываючы СТК перад выездам за мяжу, магчыма, такім чынам, загадзя аплаціць свае будучыя званкі дадому з іншай краіны. У наступны час паслуга «Беларусь Дырэкт» прадастаўляецца: Краіна Аператар Нумар доступу Доступ адкрыты* Расія ААТ «Растэлекам» 8 10 800 1301 375 8 10 800 1401 375 Кв, оф, т Заўвага: паслуга даступна з тэлефоннай сеткі агульнага карыстання ва ўсіх рэгіёнах Расіі, акрамя Чачэнскай Рэспублікі. За доступ з сетак іншых аператарў ААТ «Растэлекам» адказнасці не нясе. Расія ААТ "Міжрэгіянальны ТранзітТэлекам" 8 800 555 9 555 Кв, оф, т, маб Літва TEO LT AB 8 800 900 75 Кв, оф, т Польшча Orange Polska S.A. (TPSA) 00 800 375 1111 Кв, оф, т, маб Заўвага: спагняецца дадатковая плата за выклік у памеры 0,35 злотых за выклік з кватэрных і офісных тэлефонаў. Пры званку з таксафонаў неабходна тэлефонная карта, з якой знімаецца 1 тарыфная адзінка (0,35 злотых) за выклік. Мінімальны намінальны кошт карты – 15 т.а. (9 злотых). Пры званку з мабільных сетак спагняецца плата за эфірны час. Германія T-Systems International/Deutsche Telekom 0 800 880 0004 Кв, оф Венгрыя Magyar Telecom 06 800 0 375 1 Кв, оф, т, маб Заўвага: выхад на паслугу з таксафона ажыццяўляецца пры дапамозе манеты у 20 HUF або карткі, пры гэтым манета вяртаецца, а тарыфныя адзінкі з карткі не знімаюцца. Доступ да паслугі з мабільных тэлефонаў прадастаўляюць мабільныя аператары Pannon GSM и T-Mobile, якія спагняюць дадатковую плату ў памеры 40 HUF за хвіліну эфірнага часу. Фінляндыя TeliaSonera Finland Oy 0 800 110 375 0 800 110 376 Кв, оф Швейцарыя Swisscom 0 800 564 149 Кв, оф Аўстрыя Telekom Austria 0 800 250 303 Кв, оф, т Заўвага: для выхада на паслугу з новых мадэляў таксафонаў, працуючых з манетамі, карткамі прадаплаты, а таксама з мультымедыўных таксафонаў патрабуюцца манеты/жэтоны; выхад на паслугу са старых таксафонаў ажыццяўляецца пры дапамозе манеты ў 10 Еўра цэнтаў, пры гэтым манета вяртаецца. Канада Teleglobe/Tata Communications 1 800 281 8297 Кв, оф, т, маб Заўвага: доступ адкрыты з тэлефонаў, таксафонаў і мабільных сетак. Пры званке з мабільных сетак спагняецца плата за эфірны час. Заўвагі: * - Умоўныя абазначэнні: кв - кватэрныя тэлефоны, оф - офісныя тэлефоны, т - таксафоны, маб - мабільныя сеткі. Гасцініцы ва ўсіх краінах могуць спаганяць дадатковую плату за размову або абмяжоўваць доступ да паслугі. Доступ да паслугі прадастаўляецца ТОЛЬКІ праз аператара сувязі, указанага ў табліцы. Увага! Інфармацыя аб аператары і нумары доступу да паслугі «Беларусь Дырэкт» можа змяняцца. Актуальную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне сэрвіснай лініі. Друк