Міжнародны бясплатны выклік
«Міжнародны бясплатны выклік» – гэта арганізацыя Заказчыкам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь бясплатнай даведачна-інфармацыйнай службы для замежных карыстальнікаў па выдзеленым нумары доступу пры выкарыстанні тэхнічных сродкаў РУП “Белтэлекам”.
Уладальнікі міжнароднага бясплатнага выдзеленага нумара могуць аказваць кансультацыі, тэхнічную падтрымку і іншыя інфармацыйныя паслугі сваім кліентам па тэлефоне, праводзіць розныя маркетынгавыя мерапрыемствы і да т.п. Пры гэтым тэлефонны нумар такой службы будзе адзіным для звароту замежных абанентаў.
Паслуга доступу на службу Заказчыка для замежных абанентаў - бясплатная.
Кошт паслугі аплачвае ўладальнік міжнароднага выдзеленага нумара - зацікаўленае прадпрыемства або арганізацыя, чыя дзейнасць звязана з пастаяннай інфармацыйнай і тэхнічнай падтрымкай сваіх кліентаў. Пры гэтым тэхнічныя сродкі РУП "Белтэлекам" дазваляюць весці і рэгулярны збор статыстыкі зваротаў абанентаў асобна для кожнай краіны, з якой паступаюць выклікі. Гэта часцяком важная для Заказчыка маркетынгавая інфармацыя.
Каб заказаць паслугу вам неабходна заключыць дагавор з РУП "Белтэлекам".
Заключаючы дагавор на паслугу «Міжнародны бясплатны выклік», вы атрымліваеце:
- Адзіны нумар (UIFN) або некалькі розных для кожнай краіны нумароў доступу для замежных абанентаў да сваёй даведачнай службы;
- Пастаянныя нумары, якія не мяняюцца нават пры змене каардынат;
- Цэнтралізаваную тарыфікацыю тэлефонных злучэнняў. Тарыфікацыя злучэнняў ажыццяўляецца тэхнічнымі сродкамі Белтэлекам.
- Адсутнасць платы за карыстанне паслугай для абанентаў.
Абаненты тэлефоннай сеткі агульнага карыстання не аплочваюць міжнароднае злучэнне і факт карыстання паслугай, г.зн. рахунак за карыстанне даведачна-інфармацыйнай паслугай «Міжнародны бясплатны выклік» абанентам не выстаўляецца.
Падрабязней з умовамі аказання паслугі «Міжнародны бясплатны выклік» можна азнаёміцца ў Парадку аказання паслугі.
Тарыфы на «Міжнародны бясплатны выклік»
для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
| У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам. | |||
| Уводзяцца з 8 красавіка 2025 года | |||
| № п/п | Найменне паслуг | Тарыф без уліку падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў | |
| з 6.00 да 23.00 | з 23.00 да 6.00 | ||
| 13 | Міжнародны бясплатны выклік | ||
| 13.1 | Кошт тэлефоннага злучэння з даведачна-інфармацыйнай службай заказчыка паслугі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, хвіліна | 1,55 | |
| Назва паслугі | Тарыфы без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў |
| Плата за арганізацыю паслугі "Міжнародны бясплатны выклік" (спагняецца па падпункце 3.18.2 "Тарыфаў на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам"), аднаразова | 93,00 |
| Пры выдзяленні ўніверсальнага міжнароднага нумара паслугі бясплатнага выкліку (нумара UIFN) для арганізацыі паслугі "Міжнародныя бясплатны выклік" аднаразовая плата за яго рэгістрацыю і штогадовая плата за яго абслугоўванне спагняецца на падставе прад'яўленага Міжнародным саюзам электрасувязі рахунку. | |
| 13.2 | Рэгістрацыя ўніверсальнага міжнароднага нумара паслугі бясплатнага выкліку (нумары UIFN), аднаразова за кожны нумар, без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў | 985,00 |
| 13.3 | Абслугоўванне ўніверсальнага міжнароднага нумара паслугі бясплатнага выкліку (нумары UIFN), штогод за кожны нумар, без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў | 330,00 |