Паслуга «Элітны нумар» - Пры выбары «Элітнага нумара» абаненту прадастаўляецца магчымасць выбару нумара з пераліку свабодных нумароў тэлефоннай станцыі, якая яго абслугоўвае або павінна абслугоўваць (пры першым падключэнні). Паслуга прадастаўляецца як пры першапачатковым падключэнні да тэлефоннай сеткі РУП «Белтэлекам», так і ў выпадку калі абанент жадае змяніць раней выдзелены для яго нумар. Дазваляе абаненту выбраць (змяніць) нумар тэлефона на любы з даступных у базе тэлефонных нумароў. Кошт выдзялення нумара залежыць ад яго ўзроўню. Уся нумарацыя існуючай сеткі РУП "Белтэлекам" падзяляецца на чатыры ўзроўні: 1 узровень нумароў –5–7 аднолькавых лічбаў нумара запар, або 4 апошнія лічбы роўныя нулю, або набор аднолькавых лічбаў з разрывам, або дзве групы з 4 і 2–3 аднолькавых лічбаў (прыклады для г. Мінска: 2222222, 2470000, 2223222, 3333555). 2 узровень нумароў – адолькавыя 4 апошнія лічбы або 4 першыя лічбы, або набор чатырох аднолькавых лічбаў з разрывам, або 3 апошнія лічбы роўныя нулю, або ўсе лічбы супадаюць папарна, або 2 тройкі аднолькавых лічбаў, або люстраны нумар, або 2–3 лічбы супадаюць і 4 супадаюць папарна, або 2 соценныя лічбы (прыклады для г. Мінска: 2065555, 2233322, 2985000, 2989898, 2333444, 3200023, 2225353, 2100400). 3 узровень нумароў – аднолькавыя 3 апошнія лічбы або лічбы супадаюць папарна (2 пары), або лічбы супадаюць па тройцы, або лічбы па парадку (прыклад для г. Мінска: 2067111, 2061515, 2065065, 2345678); 4 узровень нумароў – гэта ўсе іншыя нумары, якія не адносяцца да трох вышэй пералічаных узроўняў. ТАРЫФЫ НА ПАСЛУГУ «ЭЛІТНЫ НУМАР» для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года № п/п Найменне паслуг Тарыф без уліку падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў 1 1 узроўню 60,00 2 2 узроўню 40,00 3 3 узроўню 20,00 4 любога іншага 12,00 Тарыфы на паслугу «ЭЛІТНЫ НУМАР» устаноўлены без уліку падатку на дададзеную вартасць. Падатак на дададзеную вартасць спагняецца згодна заканадаўства. Друк