Музычны марафон

Паслуга "Музычны марафон"  дазваляе замяніць стандартны тон выкліку тэлефоннай лініі мелодыямі, фразамі або іншымі гукамі пры званках з розных сетак на абанента, які заказвае паслугу. Замест тона выкліку могуць выкарыстоўвацца фрагменты мелодый, гукі або жарты. Гэтыя фрагменты праігрываюцца да моманту ўстанаўлення злучэння. Пры падключэнні паслугі абаненту прадастаўляецца магчымасць замяніць стандартны тон выкліку на мелодыю, якую ўстанаўлівае РУП "Белтэлекам" для ўсіх абанентаў па ўмаўчанні. Пры жаданні абанент можа выбраць індывідуальную мелодыю, выбраўшы яе са спіса мелодый, прапанаваных аператарам на спецыялізаваным  web-партале

З дапамогай партала можна таксама ўстанавіць індывідуальныя настройкі кіравання паслугай, такія як устаноўка пэўнай мелодыі выкліку на групу кантактаў або на канкрэтны нумар тэлефона. Таксама магчыма ўстаноўка пэўнай мелодыі выкліку ў залежнасці ад часу паступлення званка. Доступ да кіравання паслугай на партале прадастаўляецца карыстальніку пасля актывацыі паслугі ў сэрвісным цэнтры РУП "Белтелекам" па рэквізітах (лагін і пароль) указаных у дагаворы на паслугі тэлефоннай сувязі. Паслуга прадастаўляецца абанентам сеткі стацыянарнай электрасувязі, якія маюць тэлефонны нумар, што абслугоўваецца платформай IMS. Падрабязней з умовамі аказання паслугі "Музычны марафон" можна азнаёміцца ў  «Парадку аказання паслугі» 

Тарыфы на паслугу "Музычны марафон" для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)

Уводзяцця з 25 студзеня 2020 года

№ п/п

Найменне паслуг

Тарыф без уліку падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў

1

Абаненцкая плата, у месяц

0,44

2

Выкарыстанне мелодыі, у месяц

 

2.1

1 катэгорыя

0,06

2.2

2 катэгорыя

0,136

2.3

3 катэгорыя

0,256

2.4

4 катэгорыя

0,44

2.5

5 катэгорыя

0,624

 

Плата за выкарыстанне мелодый збіраецца звыш абаненцкай платы.

Тарыфы на паслугу «МУЗЫЧНЫ МАРАФОН» устаноўлены без уліку падатку на дададзеную вартасць. Падатак на дададзеную вартасць збіраецца згодна з заканадаўствам.