Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі аб'яднання карпаратыўных сетак па IP-пратаколу (VPN)

ІНСТРУКЦЫЯ
АБ ПАРАДКУ ЎСТАНАЎЛЕННЯ І ПРЫМЯНЕННЯ ТАРЫФАЎ НА ПАСЛУГІ
АБ'ЯДНАННЯ КАРПАРАТЫЎНЫХ СЕТАК ПА IP-ПРАТАКОЛУ (VPN)

1. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на дададзеную вартасць. Падатак на дададзеную вартасць збіраецца згодна з заканадаўствам.

2. Тарыф за арганізацыю пункту падключэння незалежна ад тыпу падключэння, устаноўлены пунктам 1 дадатку 36, не ўключае кошт работ і матэрыялаў па арганізацыі фізічнага злучэння паміж вузлом сувязі і месцам арганізацыі пункту падключэння. Плата за арганізацыю і прадастаўленне такога злучэння збіраецца  ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі.

3. Хуткасць прыёму і перадачы інфармацыі аднолькавая.

4. Сумарны памер штомесячнай платы складаецца з двух складаючых: абанементнай платы за кропку падключэння і платы за кропку падключэння ў залежнасці ад хуткасці прадастаўлення.

5. Плата за кропку падключэння залежыць ад узроўню падключэння кожнай кропкі падключэння да абсталявання (камутацыйнага вузла) РУП "Белтэлекам". Узровень падключэння кожнай кропкі падключэння вызначаецца схемай арганізацыі паслугі (схемай падключэння ўсіх кропак сеткі VPN). 

6. Мінімальная хуткасць падключэння - 64Кбіт/с, максімальная хуткасць абмежавана магчымасцямі каналаўтвараючага абсталявання "апошній мілі".

7. Паслуга "Аб'яднанне карпаратыўных сетак па IP - пратаколу (VPN) " не прадугледжвае доступ да сеткі інтэрнэт.