Паслугі рэгістрацыйных цэнтраў (РЦ) - паслугі па выпуску, прадаўжэнню сертыфікатаў адкрытага ключа з выдачай сертыфікаваных сродкаў электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП). Электронны лічбавы подпіс фізічных і юрыдычных асоб пры стварэнні электронных дакументаў мае юрыдычную сілу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. РУП «Белтэлекам» аказвае паслугі РЦ на падставе працоўнага дагавора з РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» - аператара Рэспубліканскага цэнтра сведчання (РУЦ) і атэстата акрэдытацыі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Пералік паслуг у РЦ РУП «Белтэлекам» цалкам адпавядае паслугам РУЦ і аказваецца ў адпаведнасці з дзеючым на момант аказання паслугі Прэйскурантам тарыфаў на электронныя паслугі, якія аказваюцца рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Нацыянальны энтр электронных паслуг». У выпадку атрымання дадзеных паслуг, кліенты РЦ атрымліваюць магчымасць стварэння электронных дакументаў, якія маюць юрыдычную сілу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 г. №113-З "Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе". У РЦ праводзіцца: праверка прадастаўленых спажыўцом дакументаў на прадмет сапраўднасці, карэктнасці запаўнення і аплаты паслуг; ідэнтыфікацыя спажыўца згодна прадстаўленых пашпартных дадзеных; унясенне работнікам рэгістрацыйнага цэнтра ў адпаведныя рэестры Сведчага цэнтра інфармацыі пра спажыўца; перадача спажыўцу спецыяльнага носьбіта ключавой інфармацыі, на якім генерыруецца асабісты ключ электроннага лічбавага подпісу; выпуск Сведчым цэнтрам сертыфіката адкрытага ключа, які адпавядае згенераванаму асабістаму ключу электроннага лічбавага подпісу; выпуск работнікам рэгістрацыйнага цэнтра карткі адкрытага ключа спажыўца; перадача спажыўцу кампакт-дыска з праграмным забеспячэннем, неабходным для работы ў інфраструктуры адкрытых ключоў; перадача спажыўцу на папяровым носьбіце камплекта дакументаў, які складаецца з дагавора на аказанне паслугі Сведчага цэнтра з дадаткам, акта аб аказанні паслугі, карткі адкрытага ключа Сведчага цэнтра, арыгінала Рахунку-фактуры. Як атрымаць паслугі РЦ Перад атрыманнем спажыўцом адкрытага ключа электроннага лічбавага подпісу ім павінен быць вывучаны Рэгламент, Палітыка прымянення сертыфікатаў иі Парадак аказання паслуг, прыняты ўсе іх патрабаванні і палажэнні. Рэгістрацыя спажыўца ў сведчым цэнтры ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці з Рэгламентам. Рэгіянальныя прадстаўніцтвы Рэгістрацыйнага цэнтра г. Брэст, пр. Машэрава, 21; тэл. 8 0162 220325; г. Гродна, вул. Тэлеграфная, 24, к.203; тэл. 8 0152 721247; г. Віцебск, пр. Чарняхоўскага, 19, к.1; тэл. 8 0212 603023; г. Гомель, пр. Леніна, 1; тэл. 8 0232 703296; г. Магілёў, вул. Болдзіна, 3; тэл. 8 0222 258090. Друк