Віртуальны нумар

Паслуга «Віртуальны нумар» прызначана для фізічных асоб, якім неабходна падаць рэкламнае ці інфармацыйнае паведамленне, не ўказваючы рэальныя нумары тэлефонаў.

Віртуальны нумар – гэта паслуга, якая дазваляе з выдзеленага для абанента нумара, пераадрасаваць усе званкі, якія прыходзяць на яго, на іншы, загадзя зададзены тэлефонны нумар, у тым ліку мабільны. Пры неабходнасці, магчыма самастойная змена нумара, на які будуць пераадрасоўвацца званкі, праз кабінет карыстальніка. Віртуальны нумар вылучаецца з масіва рэгіянальных нумароў.
Для арганізацыі паслугі не трэба пракладваць тэлефонныя лініі або набываць якое-небудзь дадатковае абсталяванне. У выпадку змены хатняга адрасу, выдадзены віртуальны нумар застанецца нязменным.

Падрабязней з умовамі аказання паслугі «Віртуальны нумар» можна азнаёміцца ў Парадку аказання паслугі "Віртуальны нумар".

Тарыфы на паслуг «Віртуальны нумар»
для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)

Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года

№ п/п

Найменне паслуг

Тарыфы з улікам падатку на даданую вартасць, беларускіх рублёў 

3.10.3

Віртуальны нумар:

 

3.10.3.1

выдзяленне віртуальнага нумара, за паслугу

6,80

3.10.3.2

абанементная плата, у месяц

 

3.10.3.2.1

з пераадрасацыяй на сетку стацыянарнай электрасувязі, «Максіфон»

7,00

3.10.3.2.2

з пераадрасацыяй на рухомую сетку электрасувязі

15,23

3.10.3.2.3

з пераадрасаваннем да абанентаў, арганізаваным на нумарацыі +375740ХХХХХХХ (200 хвілін)

21,00

3.10.3.3 з блакіроўкай доступу:  
3.10.3.3.1 на 15 дзён 2,00
3.10.3.3.2 на 30 дзён 3,90
3.10.3.3.3 на 45 дзён 5,90

Заўвага. У кошт абанементнай платы за віртуальны нумар уключана 500 хвілін пераадрасаваных злучэнняў на стацыянарную сетку электрасувязі, «Максіфон» і 200 хвілін на рухомую сетку электрасувязі. У выпадку перавышэння ўстаноўленага ліміта, уключанага ў абанементную плату, плата спагняецца ў адпаведнасці з дзейнымі тарыфамі ў залежнасці ад тыпу злучэння і факта «Безумоўнай пераадрасацыі».