Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў

1.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам наступныя тарыфы ўстаноўлены з падаткам на дабаўленую вартасць.

2.

Па ўсіх тарыфных планах абанементная плата за порт дадаткова не спагняецца. 

3.

Хуткасць доступу ў сетку Інтэрнэт па тарыфных планах з перадаплачаным трафікам (пункт 2) і з улікам трафіку (пункт 3) вызначаецца дзеючым Парадкам аказання паслуг доступу да сеткі Інтэрнэт (byfly ™).

4.

Пры прадастаўленні абаненту доступу ў Інтэрнэт з улікам перадаплочанага трафіку (пункт 2) невыкарыстаны аб'ём аплачанага трафіку, уключаны ў тарыфны план, на наступны разліковы перыяд не пераносіцца. 

5.

Па тарыфнаму плану з улікам перадаплачанага трафіку "Камфорт экспрэс" (падпункт 2.1) у выпадку перавышэння аб'ёму аплачанага трафіку, уключанага ў тарыфны план, аплачваецца ўвесь трафік перавышэнння зыходзячы з аб'ёму перавышэння ў адпаведнасці з падпунктамі 2.2.1 - 2.2.3. Тарыфікацыя па падпунктах 2.2.1-2.2.3 ажыццяўляецца па меры зрасходвання трафіку. Пры дасягненні перавышэння трафіку, пры якім цана за 1 Мбайт трафіку зніжаецца, пераразлік кошту ўжо зрасходванага трафіку не ажыццяўляецца.

6.

Па тарыфных планах "Сацыяльны анлім 3", "Сацыяльны анлім 10" (падпункты 1.5, 4.1) доступ да сеткі Інтэрнэт прадастаўляецца інвалідам усіх груп; сем'ям, якія маюць дзяцей інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў; шматдзетным сем'ям; дзіцячым дамам сямейнага тыпу; воінам-інтэрнацыяналістам; ветэранам ВАВ.

7.

Доступ у сетку Інтэрнэт для абанентаў бесправаднога фіксаванага абаненцкага доступу (WLL)  прадастаўляецца па тарыфных планах з улікам перадаплачанага трафіку ў адпаведнасці з пунктам 2.

8.

Плата па тарыфу, які ўстаноўлены пунктам 6 спагняецца: пры алднаўленні доступу да паслуг пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт (byfly ™) на рабочым месцы абанента; пры адначасовым аднаўленні доступу да паслуг byfly ™ і ZALA ™, пры гэтым дадатковая плата за аднаўленне доступу да паслуг ZALA ™ не  спагняецца; пры наладзе сеткі Wi-Fi дзеючым абанентам byfly ™. Пры наладзе сеткі Wi-Fi адначасова з першасным падключэннем да паслуг Інтэрнэт плата не спагняецца.  

9.

Доступ у сетку Інтэрнэт па тарыфных планах кругласутачнага доступу  “Дамасед ультра” (падпункт 1.4), высакахуткаснага нелімітаванага доступу ў сетку Інтэрнэт (пункт 4) і пакету паслуг кругласутачнага доступу "Дамасед Преміум" (подпункт 5.1) прадастаўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.

10.

Пры прадастаўленні паслугі «Бацькоўскі кантроль» плата плата спагняецца за кожныя поўныя ці няпоўныя суткі ў адпаведнасці з падпунктамі 9.1, 9.2 незалежна ад колькасці замоў паслугі паслугі на працягу сутак.
Скарочаны спіс катэгорый фільтрацыі не ўключае сайты знаёмстваў, сацыяльныя сеткі і чаты. 

11.

Па тарыфах на паслугу "Турба кнопка", устаноўленых пунктам 10, паслуга прадастаўляецца абанентам, якія падключаны па тэхналогіі GPON і маюць падключэнне да паслуг пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт па тарыфных планах "Рэкорд 5", "Рэкорд 10", "Рэкорд 25", "Рэорд 50 new",  "Сацыяльны анлім 10", "Сацыяльны анлім 25".

12.

Плата за аднаўленне доступу да паслуг (незалежна ад месца яго аднаўлення), у выпадках замены раней выдадзенага канцавога абсталявання па ініцыятыве Аператара або яго няспраўнасці не па віне Абанента, уключаючы ўсе наладкі новага канцавога абсталявання (у тым ліку і Wi-Fi) для адной прылады не спагняецца.