Віртуальная АТС

Паслуга «Віртуальная АТС» прадугледжвае прадастаўленне абаненту комплексу тэлекамунікацыйных сэрвісаў, аналагічных паслугам офісных АТС, на базе абсталявання платформы IMS.

Паслуга дазваляе арганізаваць паўнацэнную сучасную сувязь, пры гэтым не патрабуецца куплі складанага абсталявання, арэнды выдзеленага канала і ўстаноўкі магутнай устаноўскай АТС. Усё неабходнае прафесійнае абсталяванне знаходіцца ў нас і кругласутачна абслугоўваецца кваліфікаваным персаналам. Вы лёгка можаце змяніць колькасць рабочых месцаў, якія задзейнічаны, як у большы, так і ў меншы бок у залежнасці ад бягучых патрабаванняў. Такім чынам, кампанія эканоміць сродкі і інвестыцыйнага, і аперацыйнага бюджэтаў.

Паслуга «Віртуальная АТС» дазваляе наступнае:

  • стварэнне Centrex групы з уключэннем ад 5 да 10000 нумароў;
  • скарочаны набор (трох- або чатырохзначны) пры званках на абанентаў, якія ўваходзяць у Centrex групу;
  • званкі ўнутры Centrex групы бясплатныя;
  • уключэнне ў адну Centrex групу геаграфічна разрозненых (у межах Рэспублікі Беларусь) падраздзяленняў (філіялы, офісы і г.д.);
  • аказваць дадатковыя паслугі, якія прадастаўляюцца толькі абанентам групы Centrex.

Паслуга прадастаўляецца абанентам сеткі стацыянарнай электрасувязі, якія маюць тэлефонны нумар, які абслугоўвае платформа IMS. Падрабязней з умовамі аказання паслугі "Віртуальная АТС" магчыма азнаёміцца ў Парадку аказання паслугі «Віртуальная АТС».

Памятка карыстальніка паслугай «Віртуальная АТС»

ТАРЫФЫ НА ПАСЛУГІ «ВІРТУАЛЬНАЯ АТС»

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.
Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года

№ п/п

Найменне паслуг

Тарыф без уліку падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў 

1

Падключэнне аднаго нумара да замкненай групы, аднаразова

3,00

2 Абаненцкая плата за адзін нумар, падключаны да замкненай групы, у месяц 2,04
3 абаненцкая плата за адзін мабільны нумар, падключаны да замкненай групы, у месяц 5,08
Заўвагі.

1. Абаненцкая плата за адзін нумар, уключаны ў замкнёную групу, па пункце 3.17.2.2 спаганяецца звыш абонеметной платы па дзеючых тарыфах РУП "Белтэлекам".

2. Кошт званкоў за выходныя тэлефонныя выклікі за межы групы IP-Сentreх спаганяецца па дзеючых тарыфах РУП "Белтэлекам" на паслугі тэлефоннай сувязі (для стацыянарных тэлефонаў) і па дзеючых тарыфах сеткі сотавай рухомай сувязі (для мабільных тэлефонаў).