Свята нашага двара разам з «ЯСНА» працягваецца! Сучасныя воркаўт-пляцоўкі і дзіцячыя гульнявыя комплексы дзякуючы «Белтэлекаму» з'яўляюцца ў розных кутках Беларусі. У апошнія дні адыходзячага лета новая воркаут-пляцоўка адкрыта ў горадзе Касцюковічы Магілёўскай вобласці. Спартыўны комплекс «ЯСНА» ўстаноўлены ў мікрараёне Маладзёжны. Па традыцыі нашы калегі з Магілёўскага філіяла арганізавалі для гасцей вясёлае свята – з Фіксікамі і займальнымі эксперыментамі. Не абышлося без конкурсаў, рухомых гульняў і, вядома ж, падарункаў. 1 верасня, у Дзень ведаў, кампанія «Белтэлекам» зрабіла падарунак дзецям з горада Гомеля. У двары сярэдняй школы нумар 48 устаноўлены гульнявы комплекс з горкай, лесвіцай і іншымі развіваючымі элементамі. Горку «ЯСНА» да новага навучальнага года атрымалі і дзеткі горада Магілёва. Тут таксама прайшло вясёлае сямейнае свята. На мінулым тыдні ўрачыста адкрыты дзіцячы комплекс «ЯСНА» ў горадзе Масты Гродзенскай вобласці. Арганізатарам дзіцячага вольнага часу і конкурснай праграмы выступіў калектыў Мастоўскай раённай бібліятэкі. Малых парадавалі зона аквагрыму, настольны футбол, аэрахакей і іншыя забавы. Разам з самымі маленькімі ўдзельнікамі свята радасныя эмоцыі падзялілі і дарослыя. Адкрыццё дзіцячых пляцовак заўсёды праходзіць ярка і весяла. Нашыя калегі запрашаюць дзяцей і іх бацькоў на забаўляльныя праграмы з аніматарамі, конкурсамі і віктарынамі, дзе кожны ўдзельнік атрымлівае маленькі падарунак ці сувенір ад кампаніі. 17 верасня, у Дзень народнага адзінства, новы гульнявы комплекс «ЯСНА» з'явіцца ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Запрашаем усіх на свята. Мы падрыхтавалі вясёлыя конкурсы, сюрпрызы. Чакаем вас у пасёлку Мір па адрасе: вул. Сташэўскай, 2 17 верасня з 11:00 да 14:00. Прыходзьце на Свята нашага двара разам з «ЯСНА». Клічце сяброў і знаёмых! Друк