Палітыка РУП «Белтэлекам» у галіне якасці Стратэгічная мэта РУП «Белтэлекам» - забеспячэнне доўгатэрміновай канкурэнтаздольнасці і павышэнне эканамічнай эфектыўнасці кампаніі шляхам своечасовага і поўнага задавальнення попыту на сучасныя і даступныя паслугі электрасувязіДля дасягнення стратэгічнай мэты РУП «Белтэлекам» ставіць перад сабой наступныя задачы: якасна аказваць паслугі электрасувязі пашыраць прысутнасць кампаніі на рынку за кошт укаранення новых паслуг, прапаноўваць зручныя для спажыўцоў тарыфныя планы, прымяняць эфектыўныя рынкавыя стратэгіі бесперапынна паляпшаць вытворчую базу кампаніі шляхам укаранення тэхналагічных інавацый і ўдасканалення бізнес-працэсаў развіваць і замацоўваць кадравы патэнцыял кампаніі Прынцыпы выканання пастаўленых задач: прымяненне інструментаў эфектыўнага менеджменту, у першую чаргу - сістэмы менеджменту якасці, працэснага падыходу з мышленнем на аснове рызык адпаведнасць патрабаванням і пастаяннае павышэнне выніковасці сістэмы менеджменту якасці арыентацыя на спажыўцоў, выкананне патрабаванняў спажыўцоў і павышэнне іх задаволенасці стварэнне высокапрадукцыйных працоўных месцаў, развіццё кампетэнцый і забеспячэнне высокага ўзроўню прафесіяналізму персаналу кампаніі лідэрства кіраўнікоў усіх узроўняў, прыцягненне персаналу да працэсаў павышэння якасці, дакладанае размеркаванне адказнасці і паўнамоцтваў прызнанне асабістых заслуг супрацоўнікаў, узнагароджанне за ўклад у стварэнне паслуг высокай якасці і ўдасканаленне сістэмы менеджменту якасці узаемавыгаднае доўгатэрміновае супрацоўніцтва з партнёрамі кампаніі на нацыянальным і міжнародным узроўнях Вышэйшае кіраўніцтва РУП «Белтэлекам» прымае абавязацельства няўхільна прытрымлівацца выкладзеных прынцыпаў, бярэ на сябе адказнасць за забеспячэнне эфектыўнага кіравання прадпрыемствам, стварэнне неабходных арганізацыйных умоў, выдзяленне фінансавых, кадравых і матэрыяльных рэсурсаў. Генеральны дырэктар Ю.М.Петручэня Друк