Узнагароды

Лідэры штучнага інтэлекту Беларусі

12 кастрычніка 2023 года па выніках конкурсу «Лідэры штучнага інтэлекту Беларусі» РУП «Белтэлекам» узнагароджана дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Кампанія - лідэр штучнага інтэлекту Беларусі».

Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці

РУП «Белтэлекам» – вядучая кампанія са шматгадовай гісторыяй, персанал якой забяспечвае і развівае важныя для дзяржавы, грамадства, прыватных і карпаратыўных кліентаў тэхналогіі сувязі. У сваёй дзейнасці прадпрыемства робіць стаўку на актыўнае пашырэнне абаненцкай базы, укараненне і паляпшэнне якасці паслуг электрасувязі. Кампанія дынамічна развіваецца і займае лідзіруючую пазіцыю на рынку паслуг электрасувязі Рэспублікі Беларусь.

cert2Для аб'ектыўнай ацэнкі дзейнасці нашага прадпрыемства іншымі экспертамі РУП «Белтэлекам» неаднаразова прымала ўдзел у конкурсе на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. У пацвярджэнне нацэленасці ўсяго працоўнага калектыву РУП «Белтэлекам» на пастаяннае павышэнне якасці прадастаўляемых паслуг прадпрыемства было прызнана лаўрэатам Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2004, 2010, 2015 і 2021 года.

 

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2022 г. № 264 «Аб прысуджэнні Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2021 года» РУП «Белтэлекам» пацвердзіла званне лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці.

Прэмія спажывецкага прызнання «Народная Марка»

8 снежня 2021 года па выніках Прэміі спажывецкага прызнання «Народная Марка» брэнд «ЯСНА» заняў першае месца ў намінацыі «Пакет паслуг інтэрнэт-правайдэра», брэнд ZALA перамог у намінацыях «Анлайн-тэлебачанне» і «Інтэрактыўнае тэлебачанне».

Прэмія спажывецкага прызнання «Народная Марка» 2023

1 снежня 2022 года па выніках прэміі спажывецкага прызнання «Народная Марка» брэнд «ЯСНА» заняў першае месца ў намінацыі «Пакет паслуг інтэрнэт-правайдэра», брэнд ZALA перамог у намінацыях «Анлайн-тэлебачанне» і «Інтэрактыўнае тэлебачанне», а таксама ўпершыню кампаніі «Белтэлекам» прысуджана спецыяльная намінацыя – «Народнае прызнанне».