Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі аб'явіла аб старце конкурсу дзіцячага малюнка.Юным мастакам прапануецца расказаць аб прафесіях сваіх мам праз творчасць.Да ўдзелу запрашаюцца дзеці членаў галіновых прафсаюзаў ва ўзросце ад 10 да 12 гадоў. Конкурс пройдзе ў два этапы:1 этап: з 1 па 20 верасня на ўзроўні абласцей і г.Мінска.2 этап: з 21 верасня па 14 кастрычніка на ўзроўні рэспублікі. Конкурсныя работы ацэніць журы.Для ўдзелу неабходна да 20 верасня 2026 года накіраваць у абласное (Мінскае гарадское) аб'яднанне прафсаюзаў заяўку на ўдзел і конкурсную работу – малюнак.УВАГА! Малюнкі павінны быць выкананы дзецьмі самастойна, без дапамогі бацькоў і педагогаў!Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.Падрабязныя ўмовы конкурсу можна знайсці на афіцыйным сайце ФПБ – fpb.1prof.by Друк