Туромша
Сяргей Валер'евіч

Намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і камерцыйных пытаннях

Нарадзіўся ў 1977 г. у Мінску. У 1998 г. скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, у 2009 г. - Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 2016 г. - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1998-2005 гг. працаваў у Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» памочнікам-рэферэнтам, затым намеснікам дырэктара па выставачна-кірмашовай дзейнасці. У 2005 г. стаў начальнікам службы фінансавага кантролю СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», далей узначальваў ўпраўленне па рабоце з ключавымі кліентамі, упраўленне продажаў і абслугоўвання г.Мінска і Мінскай вобласці. З 2012 года займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам». У 2021 г. прызначаны на пасаду намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы и камерцыйных пытаннях.

Ажыццяўляе кіраўніцтва правядзеннем адзінай эканамічнай палітыкі. Забяспечвае кіраўніцтва распрацоўкай доўгатэрміновых і бягучых прагнозаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця, бізнес-планаў развіцця арганізацыі. Стварае мадэль развіцця кампаніі ў частцы інавацыйнай дзейнасці. Вызначае асноўныя напрамкі, стратэгію продажаў, шляхі ўдасканалення паслуг сувязі і прасоўвання на рынак. Каардынуе працу ў галіне прадастаўлення паслуг электрасувязі спажыўцам. Ажыццяўляе кіраўніцтва ў галіне маркетынгу. Вызначае канцэпцыю правядзення рэкламных мерапрыемстваў. Кіруе фінансавай дзейнасцю прадпрыемства.
Службовы тэлефон: +375 17 2171006 (прыёмная)