Год беларускай жанчыны падарыў рэспубліканскаму конкурсу прафмайстэрства вадзіцеляў «Белтэлекама» асаблівую падзею: упершыню ў гісторыі ўдзел прыняла дзяўчына.
Кацярына Сафарава з Мінскага філіяла - не проста ўдзельніца. Яна - тая, хто адкрыў новую старонку конкурсу, разбурыўшы стэрэатыпы і даказаўшы, што прафесія вадзіцеля- гэта справа моцных, адказных і захопленых людзей, незалежна ад полу.
Кацярына дастойна прадставіла Мінскі філіял, прайшла конкурсныя іспыты з гонарам і стала прыкладам для калег. У Год беларускай жанчыны яе ўдзел гучыць асабліва сімвалічна - як прызнанне сілы, прыгажосці і майстэрства беларускіх жанчын.
Ганарымся! І верым, што гэта толькі пачатак.