«Белтэлекам» і МТС падаўжаюць сумесную акцыю «Падвойная выгада» на пакеты паслуг «ЯСНА» і мабільную сувязь. Цяпер падключыцца на выгадных умовах можна да 31 снежня 2026 года.
Сумесная прапанова двух аператараў дазваляе новым абанентам атрымаць 50-працэнтную скідку на пакет паслуг «ЯСНА» і дзве SIM-карты МТС на тарыфным плане «Безліміцішча PRO» з абаненцкай платай ад 0 рублёў у першы год.
Умовы акцыі:
Акцыя даступная для новых абанентаў пры падключэнні пакетаў паслуг лінейкі «ЯСНА» з хуткасцю інтэрнэту ад 200 Мбіт/с і вышэй.
Удзельнікі прапановы атрымліваюць:
скідку 50% на пакет паслуг «ЯСНА» на працягу года;
дзве SIM-карты МТС на тарыфе «Безліміцішча PRO» з бясплатнымі званкамі ва ўсе сеткі і інтэрнэтам на максімальнай хуткасці;
абаненцкую плату ад 0 рублёў за мабільную сувязь у першы год.
Усе падрабязнасці на нашым сайце beltelecom.by.