«Мой горад»: як развіваецца дадатак у Мінскай вобласці?
У 2025 годзе мабільнае прыкладанне «Мой Горад» пашырыла геаграфію на 3 гарады Мінскай вобласці! Цяпер ім могуць карыстацца жыхары 16 гарадоў:
- Жодзіна, Нясвіж, Мядзел, Дзяржынск, Маладзечна, Салігорск, Вілейка, Барысаў, Старыя Дарогі, Узда, Стоўбцы, Клецк, Капыль, Мар'іна Горка, Крупкі, Слуцк.
Геаграфія гарадоў па краіне, падключаных да платформы, прадстаўлена на сайце moygorod.by.
У мабільным дадатку «Мой горад» ёсць усё, што трэба для камфортнага карыстання:
- пры дапамозе платформы жыхары могуць лёгка замовіць паслугі, даведацца пра рэжым працы кафэ, знайсці выгадныя прапановы, а таксама быць у курсе ўсіх падзей і навін горада.
Тэхпадтрымка 24/7: задавайце пытанні і атрымлівайце дапамогу ў любы час - мы заўсёды на сувязі!
Дадатак «Мой горад (Беларусь)» даступны для запампоўкі ў App Store і Google Play.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў офісы продажаў «Белтэлекам» або службу тэхнічнай і кансультацыйнай падтрымкі па нумары 123.