Нават невялікі ўклад можа палепшыць свет... | Белтелеком

Нават невялікі ўклад можа палепшыць свет...

Савет па працы сярод жанчын першаснай прафсаюзнай арганізацыі Брэсцкага філіяла РУП "Белтэлекам" арганізаваў да Міжнароднага Дня абароны дзяцей дабрачынную акцыю "Дапаможам разам!". 

 У рамках акцыі Брэсцкаму абласному грамадскаму аб'яднанню "Інвалід і асяроддзе" былі перададзеныя 30 гімнастычных кілімкоў і палак для арганізацыі рэабілітацыйных заняткаў з дзецьмі, якія маюць асаблівасці фізічнага развіцця.

Такая падтрымка вельмі важная, бо спрыяе сацыялізацыі дзяцей і паляпшэнню якасці іх жыцця.

Падчас сустрэчы быў прадэманстраваны фільм пра дзейнасць аб'яднання "Інвалід і асяроддзе".

У завяршэнні прагучалі словы падзякі ўсім супрацоўнікам Брэсцкага філіяла за ўвагу да лёсаў маючых патрэбу і добрыя сэрцы!