25 кастрычніка 2024 года з 11.00 да 12.00 першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Ткач Павел Мікалаевіч правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Пухавіцкім занальным вузле электрасувязі Мінскага філіяла РУП "Белтэлекам" з адначасовым падключэннем " прамой тэлефоннай лініі ".
Жыхары горада Мар'іна Горка і Пухавіцкага раёна змогуць задаць пытанні, якія закранаюць дзейнасць у галіне сувязі і лічбавага развіцця.
Месца правядзення прыёму: Пухавіцкі ЗУЭС РУП «Белтэлекам», г.Мар'іна Горка, вул. Савецкая, 6, 2 паверх, кабінет №2 (прыёмная).
Тэлефон "прамой тэлефоннай лініі": 8 (01713) 60373.
Папярэдні запіс на прыём: 8 (01713) 60415 з 9.00 да 17:00 у буднія дні.
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх апошніх навін і абнаўленняў!