Насычанымі сталі выхадныя для жыхароў і гасцей аграгарадка Ноўка. Святочныя мерапрыемствы прайшлі тут да 100-годдзя ўтварэння Віцебскага раёна.
- Ускладанне вянкоў і кветак да воінскага мемарыяла "Яны змагаліся за нас" з адкрыццём лічбавай зоркі з QR-кодам у рамках Міжнароднага гісторыка-патрыятычнага праекта "Лічбавая зорка".
- Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў дошкі Гонару "Чалавек года Прыдзвіння".
- Святочнае шэсце, прэзентацыя пляцовак прадпрыемстваў і ўстаноў раёна і іншыя актыўнасці.
Супрацоўнікі Віцебскага цэха электрасувязі Віцебскага ЗВЭС правялі прома-акцыі ў цэнтры падзей з рэалізацыяй тавараў у растэрміноўку ад "Белтэлекам".
Пляцоўка "Белтэлекам" была насычана рознымі мерапрыемствамі, якія дазволілі яе ўдзельнікам не толькі атрымаць асалоду ад атмасферы свята, але і даведацца больш аб кампаніі і набыць абраны тавар у растэрміноўку прама на месцы падзей.
З Днём нараджэння, Віцебскі раён!