Кіроўца-пацвердзі майстэрства!

25 і 26 ліпеня 2024 года ў Віцебскім філіяле «Белтэлекам» прайшоў 1-ы этап конкурсу прафесійнага майстэрства вадзіцеляў аўтамабіляў структурных падраздзяленняў.
Конкурс праводзіўся сярод работнікаў, для якіх прафесія кіроўцы аўтамабіля з'яўляецца асноўнай, а таксама супрацоўнікаў іншых прафесій, дапушчаных да кіравання транспартным сродкам, у якіх дадзеная функцыя прадугледжана службовы інструкцыяй.
У Віцебску на тэрыторыі транспартнага цэха філіяла 20 удзельнікаў пацвярджалі майстэрства ў прафесіі вадзіцель, па 10 у кожным класе аўтамабіля.
А ўдзельнічала два класы аўтамабіляў:
- грузавы аўтамабіль ГАЗ-2705,
- легкавы аўтамабіль Лада Ларгус.
У праграме конкурсу:
1.Хуткаснае манеўраванне. Кожны ўдзельнік выконваў практыкаванні, згодна схемы трасы.
2.Праверка ведаў правілаў дарожнага руху з дапамогай спецыяльнай кампутарнай праграмы.
3.Праверка ведаў тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіля па тэставых квітках.
Па выніках двух дзён спаборніцтвы месцы размеркаваліся наступным чынам:
Вынікі ГАЗ-2705
1 месца Андрэй Рабцаў, электрамеханік ЛСС і АУ Полацкага ЗВЭС.
2 месца Валерый Касцюкевіч, кіроўца аўтамабіля Браслаўскага УЭ.
3 месца Віктар Платонаў, кіроўца аўтамабіля Аршанскага ЗВЭС.
Вынікі Лада Ларгус
1 месца Андрэй Лазар, інжынер ЛСС і АУ Шумілінскага УЭ.
2 месца Мікалай Лабачоў, кіроўца аўтамабіля Дубровенскага УЭ.
3 месца Сяргей Сцежкін, інжынер ЛСС і АУ ЛТЦ Віцебскага ЗВЭС.
Па словах начальніка транспартнага ўчастка філіяла Сяргея Самусенка:
- Праводзіць конкурс прафмайстэрства вадзіцеляў ужо ўвайшло ў традыцыю нашай кампаніі. Яго асноўнымі мэтамі з'яўляюцца: павышэнне бяспекі на дарогах, рост прафесійнага майстэрства вадзіцеляў за кошт удасканалення ведаў, уменняў і навыкаў кіравання, выяўленне ў кампаніі найбольш пісьменных прафесійных вадзіцеляў і вядома стварэнне ўмоў для абмену вопытам сярод вадзіцельскага складу вобласці.
На думку саміх вадзіцеляў, конкурсы прафесійнага майстэрства-гэта адна з найбольш эфектыўных форм работы, накіраваных на павышэнне прэстыжу прафесіі вадзіцеля. Менавіта такія мерапрыемствы і дазваляюць выявіць і заахвоціць лепшых.
Адстойваць гонар філіяла на рэспубліканскім конкурсе будуць самыя годныя, нашы пераможцы. Жадаем хлопцам ўдачы!

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Об оформлении первичных учетных документов
Мероприятия Года качества
Материалы по профилактике и противодействию киберпреступности
Работа в охранных зонах линий электросвязи
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями РБ
Белорусская интегрированная сервисно-расчетная система
Информационное сообщение
Измерения, испытания, поверка и калибровка
28-й энергетический и экологический форум 2024
Год качества
Будьте внимательны на дорогах!
Конкурс логотип
Правовой форум Беларуси
Премия правительства 2021
РСМОБ
На другом берегу (2023)
Kaspersky
Портал Президента РБ
Национальный правовой интернет-портал РБ
Сайт Могилевского областного исполнительного комитета
Беларусь – энергоэффективная страна
novogodnaya_akciya