Да 30-годдзя ТІВО: успамінаем яркія старонкі выставы

Ужо хутка, 5-8 чэрвеня 2024 года, у Мінску пройдзе ХХХ Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2024!

Юбілейная выстава TIBO – гэта выдатная нагода ўспомніць яркія старонкі мінулых гадоў і ацаніць каласальны шлях лічбавага развіцця за апошнія 30 гадоў. На працягу трох дзесяцігоддзяў Міжнародны форум TІBO з'яўляецца адной з самых грандыёзных падзей для ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі тэхналогіямі.

Кожны год "Белтэлекам" прадстаўляў на TIBO яркую экспазіцыю, імкнучыся здзівіць удзельнікаў і наведвальнікаў, і, вядома, прэзентаваў новыя брэнды, праекты і сэрвісы. Успомнім некалькі апошніх гадоў.

У 2016 годзе кампанія "Белтэлекам" прадставіла брэнд "ЯСНА", які аб'яднаў пакеты паслуг. Тры асноўныя паслугі – высакахуткасны Інтэрнэт, тэлебачанне ZALA, безлімітная тэлефанія ў сетцы "Белтэлекам" могуць быць дапоўнены доступам да грамадскіх пунктаў BELTELECOM Wi-Fi, эфірным тэлебачаннем, паслугай "Відэакантроль", "Разумным домам" і іншымі сэрвісамі. Сёння пакеты паслуг "ЯСНА" - адно з самых запатрабаваных рашэнняў сярод карыстальнікаў. У лістападзе 2023 г. "Белтэлекам" дасягнуў важнай мяжы - падключыў паўтарамільённага абанента пакетаў паслуг "ЯСНА".

У рамках TIBO-2017 сучасныя тэлекамунікацыйныя рашэнні былі прадстаўлены пад агульнай канцэпцыяй "ЯСНА" – усё ўключана". Спецыяльна да выставы і першай гадавіны брэнда прымеркаваны вывад на рынак пакета паслуг "ЯСНА 100".

У 2018 годзе ўпершыню быў прадэмастраваны пакет паслуг для юрыдычных асоб "Бізнес-кейс". Таксама адбылася прэзентацыя пакетаў паслуг "ЯСНА Гульнявы" і "ЯСНА Гульнявы SMART", якія парадавалі аматараў віртуальных гульняў.

У 2019 годзе "Белтэлекам" прапанаваў канцэпцыю "PON 2.0. Лічбавая трансфармацыя" - гэта час новых магчымасцей для грамадства, бізнесу і дзяржавы. На выставе кампанія прадэманстравала рэалізаваныя на сетцы GPON тэлекамунікацыйныя рашэнні для офіса і сучаснага дома, расказала аб буйных інфраструктурных праектах.

На TIBO-2021 "Белтэлекам" арганізаваў працу пад дэвізам "Будучыня ўжо тут". У аснове экспазіцыі была адлюстравана тэма інавацый і тэхналогій будучыні - комплексныя рашэнні для прагрэсіўнага развіцця краіны.

У 2022 годзе на выставе TIBO "Белтэлекам" прадставіў экспазіцыю пад дэвізам "Белтэлекам - якасць жыцця". Гасцям форуму былі прадэманстраваны комплексныя рашэнні для "разумнага горада", канвергентныя паслугі і новыя праекты - мабільны дадатак "Мой універсітэт", уласны інтэрнэт-магазін і іншыя.

У 2023 годзе "Белтэлекам" стварыў маштабную экспазіцыю, якая выклікала вялікую цікавасць наведвальнікаў TIBO. Пад дэвізам "Цяпер не толькі сувязь!" былі прадстаўлены элементы лічбавай экасістэмы, якія дазваляюць забяспечыць камфорт і бяспеку, скараціць выдаткі і павысіць эфектыўнасць працы, а ў цэлым - стварыць устойлівую гарадскую прастору і палепшыць якасць жыцця.

У цяперашнім 2024 годзе "Белтэлекам" прадставіць буйнейшую ў гісторыі кампаніі экспазіцыю і прадэманструе тэхналагічны "горад", у якім размесцяцца "разумныя" кватэра і офіс, магазін, электразарадная станцыя, зоны адпачынку. Сучасныя тэхналогіі будуць інтэграваныя ў гарадскую прастору і стануць адзінай лічбавай экасістэмай. У яе аснове - надзейная інфраструктура і цэлы комплекс інавацыйных рашэнняў, якія ствараюць камфортнае, бяспечнае і экалагічнае гарадское асяроддзе.

Запрашаем вас стаць часткай яркай і грандыёзнай падзеі гэтага лета – 30-га юбілейнага форуму TIBO-2024 і ўбачыць усё на свае вочы. Сачыце за нашымі навінамі і далучайцеся да нас на выставе!

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!