Велапрабег "Мы гэтай памяці верныя!"

12 мая, у Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, у Брэсцкім філіяле РУП "Белтэлекам" адбыўся Велапрабег "Мы гэтай памяці верныя!", арганізатарамі якога выступілі першасная прафсаюзная арганізацыя і першасная арганізацыя ГА "Белая Русь".

Велапрабег прысвечаны Дню Перамогі і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго ўдзельнікі наведалі Брэсцкую крэпасць-герой і ўсклалі кветкі ля манумента "Смага", ушанаваўшы памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.