У Браславе прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню лаўрэатаў ганаровага звання" Чалавек года Браслаўшчыны-2023 " і "Лепшы па прафесіі".
За значны асабісты ўклад у развіццё электрасувязі Браслаўскага раёна і добрасумленную працу дыпломам " Лепшы па прафесіі-2023 " у намінацыі " Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, Паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі " узнагароджаны вядучы інжынер электрасувязі і абаненцкіх прылад Браслаўскага ўчастка электрасувязі Гайлевіч Мікалай Вітальевіч.
Віншуем з заслужаным прызнаннем!