Калінкавіцкі ЗУЭС занесены на Дошку гонару Калінкавіцкага раёна

Напярэдадні 1 мая ў Калінкавіцкім раёне адбылося адкрыццё абноўленай Дошкі гонару Калінкавіцкага раёна.
Калінкавіцкі занальны вузел электрасувязі занесены на Дошку гонару Калінкавіцкага раёна, як лепшая арганізацыя транспарту і сувязі Калінкавіцкага раёна па выніках работы за 2022 год.
На святочным мерапрыемстве прысутнічаў кiраўнiк Калінкавіцкага ЗУЭС Змушко Сяргей Уладзіміравіч і работнікі занальнага вузла электрасувязі.