Да добрага хутка прывыкаеш. Калісьці нашым бацькам вялікім цудам здавалася тэлебачанне. Мы ж яшчэ нядаўна здзіўляліся прыемнай магчымасці падключыць “ZALA” і выбіраць цікавыя перадачы аж з сотні каналаў. А цяпер і на розныя тэлевізары яе можна вывесці – каб не было ў сям’і спрэчак, глядзець серыял ці сюжэт пра рыбалку.
Менавіта за такой паслугай звярнуўся нядаўна ва Ушацкі ўчастак электрасувязі “Белтэлекама” жыхар Ушач.
За годнае абслугоўванне выказаў работнікам участка Сяргею Лукашэвічу і Віктару Гаманёку падзяку у газеце " Патрыёт: https://www.belpatriot.by/?p=66062
-Хацелася б выказаць работнікам участка падзяку за годнае абслугоўванне. Магчыма, нехта скажа, што гэта іх прамыя абавязкі, за якія яны атрымліваюць зарплату, аднак зносіны з кліентамі іншы раз патрабуюць не толькі прафесіяналізму, а і асаблівай цярплівасці, тактоўнасці. І супрацоўнікі гэтай арганізацыі пастаянна гатовы іх праяўляць.