Картачны рахунак - паслуга, якая дазваляе скарыстацца мясцовай, міжгародняй і міжнароднай тэлефоннай сувяззю па загадзя аплачаным рахунку з выкарыстаннем персанальнага ідэнтыфікацыйнага нумара (PIN-кода). Выкарыстаць паслугу «Картачны рахунак» можна з любога стацыянарнага тэлефоннага апарата, у тым ліку з вулічнага таксафона. Заключыўшы дагавор на паслугу «Картачны рахунак» , Вы дадаткова атрымліваеце магчымасць тэлефанаваць з-за мяжы па тарыфах, якія дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь (паслуга "Беларусь Дырэкт"). Дагавор на паслугу «Картачны рахунак» заключаецца на перыяд часу, роўны 2 (двум) каляндарным гадам з моманту актывізацыі рахунку (першага ўводу PIN-кода) і працягваецца аўтаматычна на гэты ж перыяд пры кожным папаўненні рахунку. Пры заключэнні дагавора намінал рахунку нулявы. Пасля ўнясення авансу, вы зможаце пачаць карыстацца паслугай «Картачны рахунак». Велічыню авансавага плацяжу вы вызначаеце самастойна. Папаўненне і спісанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца ў беларускіх рублях. Аплаціць / папоўніць рахунак можна праз сістэму «Разлік» (АРІП), якая дазваляе зрабіць аплату ў любым зручным для карыстальніка месцы і ў зручны час - у банкамаце, інфакіёску, касе банкаў, аддзяленнях паштовай сувязі РУП "Белпошта", з дапамогай мабільнага або інтэрнэт - банкінга і г. д. Памятка карыстальніка паслугай «Картачны рахунак» Тарыфы на тэлефонныя злучэнні, якія праводзяцца з Абаненцкага і Картачных рахункаў, з выкарыстаннем абсталявання інтэлектуальнай платформы Уводзяцца з 25 красавiка 2022 года № п/п Найменне паслуг Тарыф за 30 сек. (поўныя або няпоўныя), рублёў фізічныя асобы (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) з 06.00 да 23.00 з 23.00 да 06.00 1 Міжгародняе тэлефоннае злучэнне 0,015 2 Тэлефоннае злучэнне з абанентамі сетак сотавай рухомай электрасувязі 0,0335 3 Тэлефоннае злучэнне з абанентамі, арганізаванымі на нумарацыі +375740ХХХХХХХ 0,040 4 Даведачна-інфармацыйныя паслугі: 4.1 Даведка (інфармацыя), аб нумарах тэлефонаў насельніцтва, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па поўных і няпоўных дадзеных 0,205 0,400 4.2. Аўтаінфарматар Мінскай ГТС па нумары тэлефона 8-017 99ххх11 4.2.1 ГарІнфаСэрвіс 0,240 5 Міжнароднае тэлефоннае злучэнне па тарыфных зонах: 5.1 СНД I 0,2400 0,1680 5.2 СНД II 0,3125 0,2200 5.3 СНД III 0,4875 0,3400 5.4 ЕЎРОПА I 0,2750 0,1925 5.5 ЕЎРОПА II 0,4500 0,3150 5.6 ЕЎРОПА III 0,2900 0,2050 5.7 СВЕТ I 0,3125 0,1563 5.8 СВЕТ II 0,780 0,390 5.9 СВЕТ III 1,1875 0,8300 5.10 СВЕТ IV 1,8125 1,2650 5.11 "Беларусь Дырэкт" для СТК 0,175 Пералік краін прызначэння па тарыфных зонах Пералік краін прызначэння па тарыфных зонах для IP-тэлефаніі Друк