Беларусь Дырэкт

 «Беларусь Дырэкт» – аналаг паслугі Home Country Direct (прамая сувязь з домам), якая дзейнічае ў замежных тэлекамунікацыйных кампаній. «Беларусь Дырэкт» – гэта магчымасць зручнай і аператыўнай сувязі са сваёй краінай для тых, хто часта выязджае за мяжу.
Паслуга «Беларусь Дырэкт» прызначана для званкоў з іншых краін свету ў Рэспубліку Беларусь па папярэднеаплачаных сэрвісных тэлефонных картах (СТК), віртуальных сэрвісных тэлефонных картах (ВСТК) і «Картачным рахунку». Набываючы СТК (ВСТК) перад выездам за мяжу, магчыма, такім чынам, загадзя аплаціць свае будучыя званкі дадому з іншай краіны.

У цяперашні час паслуга «Беларусь Дырэкт» прадастаўляецца:

Краіна

Аператар

Нумар доступу

Доступ адкрыты*

Расія

ПАТ «Растэлекам»

8 10 800 1301 375

8 10 800 1401 375

Кв, оф, т

Заўвага: паслуга даступна з нумароў тэлефоннай сеткі агульнага карыстання ва ўсіх рэгіёнах Расіі, акрамя Чэчэнскай Рэспублікі. За доступ з сетак іншых аператараў ПАТ «Растэлекам» адказнасці не нясе.

Расія

АТ «Міжрэгіянальны ТранзітТэлекам»

8 800 555 9 555

Кв, оф, маб

Літва

Telia Lietuva AB

8 800 900 75

Кв, оф, т

Германія

Telecom Deutschland GmbH

0 800 880 0004

Кв, оф

Венгрыя

Magyar Telekom Nyrt

06 800 0 375 1

Кв, оф

Аўстрыя

A1 Telekom Austria AG

0 800 250 303

Кв, оф, т

Заўвага: Доступ адкрыты са стацыянарных тэлефонаў, таксафонаў і сотавых тэлефонаў. Пры ажыццяўленні тэлефоннага злучэння (званка) па пералічаных нумарах доступу з абанентаў дадаткова можа спаганяцца плата за мясцовае злучэнне па тарыфах аператара электрасувязі.

*Умоўныя абазначэнні: кв - кватэрныя тэлефоны, оф - офісныя тэлефоны, т - таксафоны, маб - сотавыя тэлефоны.

Пералік краін можа мяняцца.

Гасцініцы ва ўсіх краінах могуць спаганяць дадатковую плату за размову або абмяжоўваць доступ да паслугі. Доступ да паслугі прадастаўляецца ТОЛЬКІ праз аператара, указанага вышэй.

Увага!
Інфармацыя аб аператары і нумары доступу да паслугі «Беларусь Дырэкт» можа змяняцца. Актуальную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах Сэрвіснай лініі 8 805 100 44 44, 375(17) 209 26 93.